Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 49 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I гукнуў Якаў сыноў сваіх, і сказаў: «Зьбярыцеся, і я азнаймлю вам, што прылучыцца з вамі ў вапошнія дні.
2 Зыйдзіцеся й паслухайце, сынове Якававы, паслухайце Ізраеля, айца свайго.
3 Рувіне, пяршак мой! ты мацніня мая і першая сіла мая, верх годнасьці й верх магутнасьці.
4 Ты бушаваў, як вада; ня будзеш першынстваваць; бо ты ўзыйшоў на ложак айца свайго; тады ты збудзеніў пасьцелю маю, узышоўшы.
5 Сымоне а Леве браты, снадзівы глабані іхная зброя.
6 У тайны іхныя няхай ня ўходзе душа мая, і да збору іхнага хай ня прылучыцца слава мая; бо ў гневе сваім яны забілі мужа і самадумам вырвалі жылы ў вала.
7 Пракляты гнеў іхны, бо моцны, і злосьць іхная, бо закалянелая; падзялю іх у Якаву і расьцярушу ў Ізраелю.
8 Юда! цябе хваліць будуць браты твае. Рука твая на патыліцы непрыяцеляў тваіх; паклоняцца табе сынове айца твайго.
9 Левянё Юда, ад разарванага, сыну мой, ты ўзышоў. Сьхінуўся, ляжаў, як леў і як лявіца: хто пабудзе яго?
10 Ня будзе адняты ськіпетра ад Юды і правадаўца спамеж ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Шыло, і да Яго будзе збор людаў.
11 Ён прывяжа да віннога сьцябла асьлянё свае і да сьцябла выборнага віна асьлянётка асьліцы свае. Ён мые ў віне ўборы свае і ў крыві віна адзецьце свае.
12 Чырвоншыя вочы ягоныя за віно і бельшыя зубы за малако.
13 Завулон на беразе морскім будзе жыць і ля прыстані карабельнай, і граніцы ягоныя да Сыдону.
14 Іссасхар асёл дужы, што ляжыць памеж стадаў.
15 I абачыў супакой, што добры, і зямля, што прыемная: і нахінуў плечы свае насіць цяжары і стаў слугою дані.
16 Дан будзе судзіць народ свой, як адно з плямёнаў Ізраелевых.
17 Будзе Дан вужом на дарозе, гадам на сьцюгавіне, жыгалячым у капыты каня. I зваліцца коньнік ягоны назад.
18 На спасеньне Твае спадзяюся, СПАДАРУ!
19 Гад — аддзел будзе перамагаць яго, але ён пераможа.
20 Праз Ашэра: тучны хлеб ягоны, і ён будзе даваць каралеўскія ежы.
21 Неффалім — лань выпушчаная, што даець харошыя словы.
22 Пагон плодны Язэп, пагон плодны над жаралом, галіны ягоныя прасьцягаюцца над сьцяною.
23 Немарасьцілі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзілі яго стралцы;
24 I застаўся ў моцы лук ягоны, і падужэлі плячукі рук ягоных із рук Магучага Якававага. Адтуль Пастыр — Камень Ізраеляў,
25 Ад Бога айца твайго, і Ён паможа табе, і ад Усемагучага, і Ён дабраславе цябе дабраславенствамі неба згары і дабраславенствамі бяздоньня, што цікуе далавах, дабраславенствамі пелькаў а дзетніцы.
26 Дабраславенствы айца твайго пераходзяць дабраславенствы маіх прашчураў, аж да найвышшых вярхоў узгоркаў вечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпавай і на цемеві абранага памеж братоў ятоных.
27 Венямін дзярлівы воўк, нараніцы будзе жэрці здабытак і ўвечары будзе дзяліць глабань».
28 Во ўсіх гэтых пакаленьняў Ізраелявых двананцаць, і гэта гукаў ім айцец іхны; і дабраславіў іх, і кажнага подле дабраславенства ягонага дабраславіў іх.
29 I расказаў ён ім, і сказаў ім: «Я буду прылучаны да люду свайго; пахавайце мяне ля бацькоў маіх, у пячоры, што на полю Ефрона Гэціча,
30 У пячоры, што на полю Махпела, каторая перад Мамрэ ў зямлі Канаанскай, каторую купіў Абрагам, поле Ефрона Гэціча, на собскасьць пахову.
31 Там пахавалі Абрагама а Сорру, жонку ягоную; там пахавалі Ісака а Рэвеку, жонку ягоную; і там пахаваў я Лію.
32 Купля гэтага поля а пячоры, каторая на ім, у сыноў Гэтавых».
33 I скончыў Якаў расказаваць сыном сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 49 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.