Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 35 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сказаў Бог Якаву: «Устань, узыйдзі да Бэт-Эль, і жыві там, і зрабі там аброчнік Магучаму, што зьявіўся табе, як ты ўцякаў ад віду Ісава, брата свайго».
2 I сказаў Якаў дому свайму і ўсім, што былі зь ім. «Аддальце багі чужыя, што сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзецьці вашыя;
3 I ўстаньма й ўзыйдзіма да Бэт-Элю, і зраблю я там аброчнік Магучаму, Каторы адказаў імне ў дзень гароты мае і быў з імною ў дарозе, каторай я йшоў».
4 I аддалі Якаву ўсі багі чужыя, каторыя былі ў руках іхных, і завушніцы, што былі ў вушох у іх; і схаваў іх Якаў пад дубам, каторы блізка Сыхему.
5 I выправіліся яны. I быў жах Божы па местах, што ў ваколіцах іхных, і ня гналіся яны за сынамі Якававымі.
6 I прышоў Якаў да Луз, што ў зямлі Канаанскай, ён Бэт-Эль, сам і ўвесь люд, што быў зь ім,
7 I збудаваў там аброчнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль; бо там зьявіўся яму Бог, як ён уцякаў ад віду брата свайго.
8 I памерла Дэвора, нянька Рэвечына, і пахавана ніжэй Бэт-Элю, пад дубам, і назваў імя ягонае: Дуб плачу.
9 I зьявіўся Бог Якаву ізноў па прыходзе яго з Падан-Араму, і дабраславіў яго.
10 I сказаў яму Бог: «Імя твае Якаў. Ня будзе звацца імя твае ўжо Якаў, але толькі Ізраель будзе імя твае». I назваў яго імя: Ізраель.
11 I сказаў яму Бог: «Я МАГУЧЫ Ўсемагучы; пладзіся а множся; народ а збор народаў будзе зь цябе, і каралёве з крыжа твайго выйдуць.
12 Зямлю, каторую я даў Абрагаму а Ісаку, Я дам табе, і насеньню твайму просьле цябе дам зямлю гэтую».
13 I ўзышоў ад яго Бог у месцу, на каторым гутарыў зь ім.
14 I пастанавіў Якаў помнік на месцу, на каторым гутарыў ізь ім, помнік каменны; і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алівы.
15 I назваў Якаў імя месца, на каторым Бог гукаў ізь ім: Бэт-Эль.
16 I падарожжаваў з Бэт-Элю. I была яшчэ кіўра зямлі, каб прысьці да Ефрафы; і радзіла Рахіль, і труднілася ў раджэньню.
17 I было, як яна труднілася родзячы, і сказала ёй бабка: «Ня бойся, бо таксама й гэта табе сын».
18 I як выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, то назвала яго імя: Бэн-Оні. Але ацец ягоны назваў яго: Венямін.
19 I памерла Рахіль, і пахавана ля дарогі да Ефрафы (гэта Бэтлеем).
20 I пастанавіў Якаў помнік над магілай ейнай. Гэта помнік магільны Рахілін датэтуль.
21 I падарожжаваў Ізраель, і пастанавіў будан свой далей за вежаю Эдэр.
22 I было, як прабываў Ізраель у зямлі тэй, і пайшоў Рувін, і ляжаў із Валаю, мамошкаю айца свайго. I пачуў Ізраель. I было сыноў у Якава двананцацёх.
23 Пяршак Якаваў Рувін а Сымон а Леў а Юда а Ісасхар а Завулон.
24 Сыны Рахіліны: Язэп а Венямін.
25 I сыны Валіны, нявольніцы Рахілінае: Дан а Нефалім.
26 I сыны Зэлфіны, нявольніцы Ліінае: Ґад а Ашэр. Гэта сынове Якававы, што радзіліся яму ў Падан-Араме.
27 I прышоў Якаў да Ісака, айца свайго, да Мамрэ, да Кіраф-Арбы, значыцца да Гэўрону, ідзе падарожжаваў Абрагам а Ісак.
28 I было дзён Ісаковых сто асьмідзясят год.
29 I сканаў Ісак, і памер, і быў прылучаны да народу свайго, стары а насычаны днямі; і пахавалі яго Ісаў а Якаў, сыны ягоныя.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 35 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.