Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I дакончаны нябёсы й зямля і ўсе войска іх.
2 I дакончыў Бог сёмага дня дзела Свае, каторае Ён чыніў, і перастаў тварыць сёмага дня ўсе дзела свае, каторае ўчыніў.
3 I дабраславіў Бог сёмы дзень, і пасьвяціў яго; бо ў гэты перастаў тварыць усе дзела Свае, каторае тварыў Бог, каб чыніць.
4 Вось паходжаньне нябёсаў і зямлі, у стварэньню іх, у дзень, у каторым учыніў СПАДАР Бог зямлю й нябёсы,
5 I ўсялякія палявыя кусты, уперад чымся яны расьлі, і ўсялякую палявую траву, каторая дагэнуль не расла; бо СПАДАР Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і ня было чалавека рабіць зямлю.
6 I пара падыймалася ізь зямлі, і навадняла ўвесь від зямлі.
7 I ўхармаваў СПАДАР Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дых жыцьця, і стаў чалавек душою жывою.
8 I насадзіў СПАДАР Бог сад у Едэне, на ўсходзе, і памясьціў там чалавека, каторага ўхармаваў.
9 I вырасьціў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсялякае дзерва, прынаднае на пагляд і добрае на емя, і дзерва жыцьця сярод тога саду, і дзерва веданьня дабра й ліха.
10 I рака выходзіла з Едэну дзеля навадненьня саду; і стуль падзялілася, і былі чатыры галоўныя рэкі.
11 I імя аднае Фісон: яна абцякае ўсю зямлю Гавіла, тую, ідзе золата;
12 I золата тае зямлі добрае; там ёсьць бдалях і камень анікс.
13 I імя другое ракі Ґігон: яна абцякае ўсю зямлю Куш.
14 Імя трэйцяе ракі Гідэкэль: яна цячэць перад Асыраю. I чацьвертая рака Еўфрат.
15 I ўзяў СПАДАР Бог чалавека, і асяліў яго ў садзе Едэнскім, урабляць і сьцерагчы яго.
16 I расказаў СПАДАР Бог чалавеку, кажучы: «З кажнага дзерва ў садзе ты будзеш свабодна есьці;
17 Але зь дзерва веданьня дабра й ліха ня еж ізь яго; бо ў дзень, у каторым ты зьясі зь яго, сьмерцю памрэш».
18 I сказаў СПАДАР Бог: «Нядобра быць чалавеку адзінотнаму; ствару яму памачніка, яму адказуючага».
19 I ўхармаваў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсю жывёлу палявую і ўсе птуства нябёснае, і прывёў да чалавека, каб бачыць, як ён назавець іх, і ўсе як назавець чалавек кажную дыхаючую істу, так і было імя ёй.
20 I назваў чалавек імёны ўсяму статку і птуству нябёснаму, і ўсім зьвяром палявым; але чалавеку не знайшлося памачніка, яму адказуючага.
21 I спусьціў Бог на чалавека цьвярды сон, і ён заснуў, і ўзяў адну із скабаў ягоных, і закрыў тое месца целам замест яе.
22 I пабудаваў СПАДАР Бог тую скабу, каторую выняў з чалавека, у жонку, і прывёў яе да чалавека.
23 I сказаў чалавек: «Во, гэтым разам косьць із косьцяў маіх і цела зь цела майго. Затым будзе яна звацца жонкаю, бо з мужа ўзята гэту».
24 Затым пакіне чалавек айца свайго й маці сваю, і прыліпне да жонкі свае, — і будуць целам адным.
25 I былі абое голыя, чалавек і жонка ягоная, і не сароміліся.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 2 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.