Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 33 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I ўзьняў Якаў вочы свае, і абачыў, і во, Ісаў прышоў, і зь ім чатырыста чалавекаў. I падзяліў дзеці да Ліі а да Рахілі а да дзьвюх нявольніцаў.
2 I пастанавіў нявольніцы а дзеці іхныя першымі, а Лію а дзеці ейныя за імі, а Рахіль а Язэпа за імі.
3 А ён перайшоў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў пакуль дабліжыўся да брата свайго.
4 I пабег Ісаў яму наўпярэймы, і абняў яго, і паў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі.
5 І ўзьняў вочы свае, і абачыў жанкі а дзеці, і сказаў: «Хто гэтыя ў цябе?» I сказаў: «Дзеці, каторымі Бог падараваў з ласкі слугу твайго».
6 I дабліжыліся нявольніцы самы а дзеці іхныя, і пакланіліся.
7 I дабліжылася таксама Лія а дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым дабліжыліся Язэп а Рахіль, і пакланіліся.
8 I сказаў: «Што ў цябе ўвесь табар гэты, каторы я стрэў?» I сказаў: «Каб знайсьці ласку ў ваччу спадара майго».
9 I сказаў Ісаў: «Ёсьць у мяне шмат, браце мой, няхай будзе табе, што ў цябе».
10 I сказаў Якаў: «Не, я малю цябе, калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, і прымі дар мой з рукі мае; бо я, абачыўшы від твой, быццам абачыў від Божы, і ты ласкава прыняў мяне.
11 Прымі дабраславенства мае, каторае я прывёў табе; бо Бог абдараваў мяне ласкаю, і затым што ёсьць у мяне ўсе». I ён упрасіў яго і тый узяў.
12 I сказаў: «Кранімася ў дарогу; і пайдзіма, і я буду йсьці перад табою».
13 I сказаў яму: «Спадар мой ведае, што дзеці кунежныя, а драбны й буйны статак у мяне сьсець; калі пагнаць іх адзін дзень, дык паздыхаюць усі статкі.
14 Няхай спадар мой пярэйдзе сьпераду слугі свайго, а я павяду памалу, подле ходу гэтае працы, каторая перад імною, і подле ходу дзяцей, пакуль прыду да спадара свайго да Сэіру».
15 I сказаў Ісаў: «Пакіну ж я з табою зь люду, што пры імне». I сказаў: «Нашто гэта? абы імне знайсьці ласку ў ваччу спадара майго».
16 I зьвярнуўся таго дня Ісаў дарогаю сваёй да Сэіру.
17 А Якаў крануўся да Сукоф і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буды. Затым ён назваў імя месца Сукоф.
18 I прышоў Якаў у супакою да места Сыхем, каторае ў зямлі Канаанскай, як прышоў з Падан-Араму, і лёг табарам перад местам.
19 I купіў часьць поля ў сыноў Гаморавых, айца Сыхемавага, за сто кесытаў (манэтаў), на каторым пастанавіў будан свой.
20 I пастанавіў там аброчнік; і назваў яго: Магутны Бог Ізраеляў.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 33 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.