Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 28 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I пагукаў Ісак Якава, і дабраславіў яго, і расказаў яму, і сказаў яму: «Не бяры сабе жонкі з дачок канаанскіх.
2 Устань, пайдзі да Падан-Араму, да дому Вафуелевага, айца маці свае, і вазьмі сабе стуль жонку з дачок Лавановых, брата маці свае.
3 А МАГУЧЫ Ўсемагучы дабраслаў цябе, распладзі цябе, і размнажы цябе, і ты станеш грамадой людаў;
4 I дасьць табе дабраславенства Абрагамава, табе а насеньню твайму з табою, каб табе спала зямля падарожжаваньня твайго, каторую Бог даў Абрагаму».
5 I паслаў Ісак Якава, і ён пайшоў да Падан-Араму да Лавана, сына Вафуеля Арамяніна, брата Рэвечынага, маці Якава а Ісава.
6 I абачыў Ісаў, што дабраславіў Ісак Якава, і, дабраславячы яго, паслаў яго да Падан-Араму, узяць сабе стуль жонку, і расказаў яму, сказаўшы: «Не бяры жонкі з дачок Канаанскіх»;
7 і што паслухаў Якаў айца свайго і маці свае, і пайшоў да Падан-Араму.
8 I абачыў Ісаў, што ліхія дачкі Канаанскія ў ваччу Ісака, айца ягонага:
9 I пайшоў Ісаў да Ізмайлы і — апрача жанок, што ён меў — узяў за жонку сабе Магалаф, дачку Ізмайлаву, сына Абрагамавага, сястру Наваёфаву.
10 I вышаў Якаў з Бэер-Шэвы, і пайшоў да Гарану.
11 I лучыў на месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. I ўзяў з камянёў таго месца, і палажыў сабе ўзгалоўям, і лёг на тым месцу.
12 I сьніў: і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, ангілы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.
13 I вось, СПАДАР стаіць на ёй, і сказаў: «Я СПАДАР, Бог Абрагама, айца твайго, і Бог Ісака. Зямлю, на каторай ты ляжыш, табе я дам яе а насеньню твайму.
14 I будзе насеньне твае, як пыл зямлі; і праб’ешся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на паўдня; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі, і ў насеньню тваім.
15 I вось, Я з табою; і сьцерагчы цябе буду ўсюдых, куды ты пойдзеш; і зьвярну цябе да гэтае зямлі, бо я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я гукаў табе».
16 I прачхнуўся Якаў зо сну свайго, і сказаў: «Запраўды ё СПАДАР на месцу гэтым, а я ня ведаў!»
17 I пабаяўся, і сказаў: «Якое страшнае месца гэтае! гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама нябёс».
18 I ўстаў Якаў рана нараніцы, і ўзяў камень, каторы ён палажыў сабе ўзгалоўям, і пастанавіў яго стаўпом, і ўзьліў алівы на яго зьверху.
19 I назваў імя месца таго: Бэт-Эль; а ўперад імя таго месца было: Луз.
20 I аброкся Якаў аброкам, сказаўшы: «Калі Бог будзе з імною, і будзе сьцерагчы мяне ў дарозе гэтай, у каторую я йду, і дасьць імне хлеба есьці і адзецца,
21 I я зьвярнуся ў супакою да дому айца свайго, і будзе СПАДАР імне Богам:
22 I камень гэты, каторы я пастанавіў стаўпом, будзе домам Божым; і з усёга, што Ты дасі імне, напэўна дзясятую часьць дам Табе».

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 28 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.