Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 39 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 А Язэпа завялі далоў да Ягіпту, і купіў яго Потыфар, легчанец Фараонаў, начэльнік старожы, Егіпцянін, з рук Ізмайлаўцаў, што зьвялі яго далоў туды.
2 I быў СПАДАР ізь Язэпам, і ён меў дасьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Егіпцяніна.
3 I пабачыў гаспадар ягоны, што СПАДАР ізь ім, і ўсяму, што ён робе, СПАДАР даець дасьпех у руках ягоных.
4 I знайшоў Язэп ласку ў ваччу ягоным, і служыў яму. I ён пастанавіў яго над дамоваю сваёй, і ўсе свае аддаў на рукі ягоныя.
5 I было адгэнуль, як ён пастанавіў яго над дамоваю сваёю і над усім, што меў, і дабраславіў СПАДАР дамову таго Егіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславенства СПАДАРОВА на ўсім, што меў ён у доме і ў полю.
6 I пакінуў ён усе, што меў, у руццэ Язэпавай; і ня рупіўся празь нішто, апрача хлеба, каторы ён еў. А Язэп быў складны а пазорны.
7 I было просьле гэтых стацьцяў: і ўзьняла жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: «Ляж із імною».
8 Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: «Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры імне празь нішто ў дамове, і ўсе, што мае, аддаў на маю руку.
9 Няма вялікшага за мяне ў дамове гэтай; і ён не задзяржаў ад мяне нічога, апрача толькі цябе, бо ты жонка ягоная; дык як жа я зраблю нягоднасьць вялікую гэтую і ізграшу перад Богам».
10 I было, як яна гукала Язэпу што дня, а ён ня слухаў яе легчы каля яе, быць ізь ёю,
11 I сталася аднаго дня: і ён увыйшоў у дом рабіць сваю работу, а нікога з хатніх ня было там у доме;
12 I яна схапіла яго за адзежу ягоную, кажучы: «Лажыся з імною». Але ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай, і ўцёк, і вышаў вонкі.
13 I было, як абачыла яна, што ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай і выбег вонкі,
14 I гукнула хатніх сваіх, і сказала ім, кажучы: «Гляньце, ён прывёў да нас Гэбрэя зьдзекавацца з нас. Ён прышоў да мяне, легчы з імною, але я закрычэла голасам вялікім;
15 I сталася, як ён пачуў, што я ўзьняла голас і закрычэла, дык пакінуў адзежу сваю каля мяне, і ўцёк, і вышаў вонкі».
16 I палажыла адзежу ягоную каля сябе да прыходу гаспадара ягонага да дому свайго.
17 I пераказала яму гэткімі словамі, кажучы: «Прышоў да мяне гэны нявольнік, гэны Гэбрэй, каторага ты прывёў да нас, пазьдзекавацца зь мяне.
18 I сталася, як я ўзьняла голас а закрычэла, дык ён пакінуў адзежу сваю каля мяне і ўцёк вонкі».
19 I сталася, як пачуў гаспадар ягоны словы жонкі свае, каторыя яна паведала яму, кажучы: «Гэткую прыгоду ўчыніў імне нявольнік твой!» дык узгарэўся гнеў ягоны;
20 I ўзяў гаспадар Язэпаў яго, і аддаў яго да вязьніцы, месца, ідзе адбывалі кару вязьні каралеўскія. І быў ён там у вязьніцы.
21 I быў СПАДАР ізь Язэпам, і нахінуўся да яго міласердзям, і даў ласку яму ў ваччу начэльніка вязьніцы.
22 I аддаў начэльнік вязьніцы ў руку Язэпу ўсіх вязьняў, што былі ў вязьніцы, і ўсім, што яны там рабілі, ён загадаваў.
23 Не наглядаў начэльнік вязьніцы над нічым у руках ягоных; бо СПАДАР быў ізь ім, і што ён рабіў, СПАДАР даваў сьпех.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 39 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.