Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эзрына | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 А першага году Кіра, караля Пэрскага, каб скончыўся рок словам СПАДАРОВЫМ вуснамі Ярэмы, узрушыў СПАДАР дух Кіра, караля Пэрскага, і ён агаласіў па ўсім каралеўстве сваім, і таксама пісома, кажучы:
2 «Гэтак кажа Кір, кароль Пэрскі: “Усі каралеўствы зямлі даў імне СПАДАР, Бог нябёсны; і Ён расказаў імне пастанавіць Яму дом у Ерузаліме, каторы ў Юдэі.
3 Хто ё з вас, з усёга люду Ягонага, — будзь Бог ягоны зь ім, — і хай ён узыйдзе да Ерузаліму, каторы ў Юдэі, і станове дом СПАДАРА, Бога Ізраелявага, таго Бога, што ў Ерузаліме.
4 I хто застаўся з усіх месцаў, ідзе ён жыў там, хай памогуць яму людзі таго месца срэбрам а золатам а маемасьцяй а статкам, самахотнымі аброкамі да дому Бога, каторы ў Ерузаліме”».
5 I падняліся галоўныя з айцоў Юдзіных а Веняміновых а сьвятарове а Левітаве, з усімі, чый дух Бог узрушыў узыйсьці станавіць дом СПАДАРОЎ, каторы ў Ерузаліме.
6 I ўсі тыя, што навокал іх, мацавалі рукі ім судзьдзям срэбным, залатым, маемасьцяй а статкам а дарагімі рэчмі, побач усяго ахвотна абраканага.
7 I кароль Кір вынес судзьдзе дому СПАДАРОВАГА, каторае вынес Невухаднецар ізь Ерузаліму й палажыў у доме бога свайго, —
8 I вынес іх Кір, кароль Пэрскі, рукою Міфрэдата, вартаўніка скарбу; а ён лічбаю здаў яго Шэшбацару, князю Юдзінаму.
9 I во лік іх: палуміскаў залатых трыццаць, палуміскаў срэбных тысяча, нажоў дваццаць дзевяць,
10 Чараў залатых трыццаць, срэбных другарадных чатырыста дзесяць, іншага судзьдзя тысяча.
11 Усяго судзьдзя залатога а срэбнага пяць тысячаў чатырыста. Усе Шэшбацар узьвёз із узыходам палоненікаў, што былі прыведзеныя з Бабілёну да Ерузаліму.

Кніга Эзрына, 1 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2023, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.
По всем вопросам, кроме богословских, пишите сюда — biblestudydev@gmail.com. P.S.: Мы ничем не торгуем!