Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 22 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было просьле стацьцяў гэтых; і Бог спрабаваў Абрагама, і сказаў яму: «Абрагаме!» I ён сказаў: «Во я!»
2 I сказаў: «Вазьмі ж сына свайго, адзінага свайго, каторага ты любіш, Ісака; і пайдзі сабе да зямлі Мора, і там узьнясі яго на ўсепаленьне на аднэй з гораў, праз каторую Я скажу табе».
3 Абрагам устаў рана нараніцы, асядлаў асла свайго, узяў двух дзяцюкоў сваіх із сабою а Ісака, сына свайго; і насек дроў на ўсепаленьне, і ўстаў і пайшоў да месца, праз каторае сказаў яму Бог.
4 I было трэйцяга дня, што ўзьняў Абрагам вочы свае і абачыў тое месца здалеку.
5 I сказаў Абрагам дзяцюком сваім: «Застаньцеся вы тут із аслом; а я а хлапец пойдзем аж туды, і паклонімся, і зьвернемся да вас».
6 I ўзяў Абрагам дровы на ўсепаленьне, і ўзлажыў на Ісака, сына свайго; і ўзяў у рукі цяпло а вялікі нож, і пайшлі абодва разам.
7 I сказаў Ісак Абрагаму, айцу свайму: «Войча мой!» Ён адказаў: «Во я, сыну мой». Ён сказаў: «Во цяпло а дровы, ідзе ж ягнё на ўсепаленьне?»
8 I сказаў Абрагам: «Бог парупіцца Сабе празь ягнё на ўсепаленьне, сыну мой». I йшлі абодва разам.
9 I прышлі на месца, праз каторае казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам той аброчнік, разлажыў дрыва, і зьвязаў сына свайго Ісака, і палажыў яго на аброчнік, зьверху на дрыва.
10 I выцягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў вялікі нож, каб зарэзаць сына свайго.
11 I гукнуў да яго Ангіл СПАДАРОЎ зь нябёсаў, і сказаў: «Абрагаме! Абрагаме!» I сказаў: «Во я!»
12 I сказаў: «Не выцягай рукі свае на хлопчыка і не рабі яму нічога; бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не ўдзяржаў сына свайго ад Мяне».
13 I ўзьняў Абрагам вочы свае, і абачыў: і во баран адзаду засіліўся ў гушчару рагамі сваімі. I пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ўзьнёс яго на ўсепаленьне замест сына свайго.
14 I назваў Абрагам імя месца гэнага: Егова-Ірэ (СПАДАР парупіцца). Затым і цяперака кажацца: на гары Еговы агледзецца.
15 I гукнуў Ангіл СПАДАРОЎ Абрагаму другім наваратам ізь нябёсаў,
16 I сказаў: «Сабою прысягаю, асьвятчае СПАДАР, што як ты гэта зрабіў, і не ўдзяржаў сына свайго, адзінага свайго,
17 То дабраславячы дабраслаўлю цябе, і множачы памножу насеньне твае, як гвезды нябёсныя і як пясок на беразе таго мора; і спадуць насеньню твайму брамы варагоў ягоных;
18 I дабраславёныя будуць у насеньню тваім усі народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго».
19 I зьвярнуўся Абрагам да дзяцюкоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бэер Шавы; I жыў Абрагам у Бэер Шаве.
20 I было просьле гэтых стацьцяў: Абрагаму наказалі, сказаўшы: «Во, нарадзіла Мілка, нават яна, дзеці Нагору, брату твайму:
21 Уца, першака ягонага, а Буза, брата яго, а Кемуеля, айца Арамовага.
22 А Кесэда а Хазо а Пілдаша а Ідлафа а Вафуеля.
23 Ад Вафуеля нарадзілася Рэвека. Асьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нагору, брату Абрагамоваму.
24 I мамошка ягоная, а імя ейная Рэума, і нарадзіла таксама яна Тэвага а Ґагама а Тагаша а Мааху».

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 22 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.