Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 10 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I во роды сыноў Ноевых: Сэма, Хама а Яфэта. I нарадзіліся ў іх дзеці просьле патопы.
2 Сынове Яфэтавы: Ґомер а Маґоґ а Мадай а Яван а Фувал а Мешэх а Фірас.
3 I сыны Ґомеравы: Аскеназ а Рыфат а Фоґарма.
4 I сыны Явановы: Еліса а Фарыс, Кітым а Доданім.
5 Ад гэтых апрычыліся абтокі народаў у землях іхных, кажны подле мовы свае і подле плямёнах сваіх, у народах сваіх.
6 I сыны Хамавы: Куш а Міцраім а Фут а Канаан.
7 I сынове Кушавы: Сэва а Гавіла а Саўга а Рама а Саўтэха. I сыны Рамавы: Шэва а Дэдан.
8 I Куш нарадзіў Німрода: гэты пачаў быць дужасілам на зямлі.
9 Ён быў дужы паляўнічы перад відам СПАДАРОВЫМ; затым кажуць: «Дужы паляўнічы, як Німрод перад відам СПАДАРОВЫМ».
10 I быў пачатак гаспадарства ягонага: Бабілён а Эрэх а Аккад а Халне, у зямлі Шынар.
11 З тае зямлі вышаў Асур, і збудаваў Ніневу, і места Рэговоф, Калаг,
12 I Рэсэн памеж Ніневы й Калагі; гэта тое места вялікае.
13 I Міцраім нарадзіў Лудымы а Анамімы а Легавімы а Нафтугімы
14 А Патрусымы а Каслугімы, адкуль вышлі Пілішчане, а Кафторымы.
15 I Канаан нарадзіў Сыдона, першароднага свайго, а Гэта
16 А Евусэя а Аморэя а Ґерґесэя
17 А Гівея а Арка а Сыня
18 А Арвада а Цэмара а Гамафа. А потым пашырыліся плямёны Канаанавы.
19 І была граніца Канаана ад Сыдону, ідучы на Ґерар, аж да Ґазы, ідучы на Содому, Ґомору, Адму а Цэвуім аж да Ляшы.
20 Гэта сынове Хамавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх і на родах сваіх.
21 I Сэм — у яго таксама нарадзіліся дзеці, ён быў ацец усіх сыноў Гэверавых і старшы брат Яфэтаў.
22 Сынове Сэмавы: Елам а Асур а Арпаксад а Луд а Арам.
23 А сыны Арамовы: Уц а Гул а Ґефера а Маш.
24 I Арпаксад нарадзіў Шалага, Шалаг нарадзіў Эвера.
25 У Эвера нарадзіліся два сыны; імя аднаго Фалек, бо за дзён ягоных зямля была падзелена, і імя брата Ягонага Ёктан.
26 I Ёктан нарадзіў Алмодана а Шалефа а Хацармавефа а Ераха
27 А Гадорама а Узала а Дыклу
28 А Овала а Авімеля а Шэву
29 А Офіра а Гавілу а Ёвава; усі гэта сынове Ёктановы.
30 I былі сялібы іхныя ад Мешы, ідучы на Сэфар, гару ўсходнюю.
31 Гэта сынове Сэмавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх, у народах сваіх.
32 Гэта плямёны сыноў Ноевых, подле радзімаў сваіх, і ў народах сваіх. Ад іх пашырыліся народы па зямлі па патопе.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 10 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.