Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі Яана | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Старшы — абранай спадарыні а дзеткам ейным, каторых я люблю ў праўдзе, і ня толькі я адзін, але й усі, што пазналі праўду,
2 Дзеля праўды, што трывае ў нас і будзе з намі на век:
3 Хай будзе з вамі ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога Айца а ад Спадара Ісуса Хрыста, Сына Айцовага, у праўдзе й міласьці.
4 Я вельма ўсьцешыўся, што знайшоў зь дзетак тваіх ходзячых у праўдзе, як мы адзяржалі расказаньне ад Айца.
5 I цяпер прашу цябе, cпадарыня, не як новае расказаньне пішучы тэ, але тое, што маем ад пачатку, каб мы мілавалі адно аднаго.
6 А гэта міласьць, каб мы хадзілі подле раcказаньняў Ягоных. Гэта — тое расказаньне, каторае вы чулі ад пачатку, каб хадзілі ў ім.
7 Бо шмат спадманцоў вышлі ў сьвет, яны не вызнаваюць Ісуса Хрыста, прышлага ў целе. Такі — спадманец а антыхрыст.
8 Глядзіце сябе, каб вы ня страцілі таго, над чым працавалі, але адзяржалі супоўную адплату.
9 Кажны, хто выступае і ня трывае ў навуццы Хрыстовай, ня мае Бога; хто трывае ў гэтай навуццы, мае Айца й Сына.
10 Калі хто прыходзе да вас і ня прыносе гэтае навукі, ня прыймайце яго да дому і ня вецьце яго;
11 Бо хто веце яго, тый мае ўчасьце ў нягодных учынках ягоных.
12 Шмят чаго маю вам пісаць, але не хачу на паперы чэрняю, а спадзяюся прыйсьці да вас і гукаць вуснамі да вуснаў, каб радасьць наша была супоўная.
13 Здароваюць цябе дзеткі твае абранае сястры.

Другі суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.