Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I крануўся стуль Абрагам да зямлі паўднявое, і асяліўся памеж Кадэсу й Суру, і падарожжаваў у Ґерары.
2 I сказаў Абрагам праз Сорру, жонку сваю: «Яна сястра мая». I паслаў Авімелех, кароль Ґерарскі, і ўзяў Сорру.
3 I прышоў Бог да Авімелеха ў сьне ночы, і сказаў яму: «Вось, ты памерлы за жонку, каторую ты ўзяў, бо яна мужняя замужка».
4 Авімелех жа не дабліжыўся да яе, і сказаў: «Спадару! нягож народ нават справядлівы ты заб’еш?
5 Ці ня ён сказаў імне: “Яна сястра мая”. I яна, таксама яна сказала: “Ён брат мой”. У прасьціні сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта».
6 I сказаў яму Бог у сьне: «I Я ведаю, што ў прасьціні сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і ўдзяржаў таксама Я цябе ад ізграшэньня перад Імною; затым Я ня даў табе дакрануцца да яе.
7 I цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён прарока, і памоліцца за цябе, і ты будзеш жыў; а калі ня зьвернеш, дык ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе твае».
8 I ўстаў Авімелех нараніцы, і пагукаў усіх слугаў сваіх, і гукаў усі словы гэтыя ў вушы іхныя; і зьлякаліся гэтыя людзі вельмі.
9 I паклікаў Авімелех Абрагама, і сказаў яму: «Што ты з намі ўчыніў? Чым ізграшыў я супроці цябе, што ты быў навёўшы на мяне і на гаспадарства мае грэх вялікі? Учынкі, якія ня чыняць, ты ўчыніў імне».
10 I сказаў Авімелех Абрагаму: «Што ж ты меў наўвеце, як чыніў гэты ўчынак?»
11 I сказаў Абрагам: «Во я сказаў: “Пэўне, няма страху Божага на месцу гэтым, і заб’юць мяне за жонку маю”.
12 Дый запраўды яна сястра імне: яна дачка айца майго, толькі не дачка маці мае; і стала, маёй жонкаю.
13 I было, як павёў Бог мяне з дому айца майго, то я сказаў ёй: “Во, ласка твая, каторую ты можаш зрабіць імне: на кажным месцу, куды мы прыдзем, кажы празь мяне: ‘ён брат мой’”».
14 I ўзяў Авімелех драбнога й буйнога статку, і слугаў і нявольніцы, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сорру, жонку ягоную.
15 I сказаў Авімелех: «Вось, зямля мая перад табою; ідзе добра ў ваччу тваім — жыві».
16 I Сорры сказаў: «Во, я даў тысяча срэбнікаў брату твайму; во гэта табе запінашка на вочы перад усімі, каторыя з табою; і перад усімі ты апраўлена».
17 I памаліўся Абрагам Богу, і ўздаравіў Бог Авімелеха, і жонку ягоную і служэбкі ягоныя, і яны радзілі;
18 Бо шчытна быў зачыніўшы СПАДАР да часу кажную дзетніцу жаноцкую ў дамове Авімелехавай за Сорру, жонку Абрагамову.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 20 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.