Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 29 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I пусьціўся Якаў у дарогу, і пайшоў да зямлі сыноў Усходу.
2 I глянуў — і во, студня на полю, і во, там тры чарады драбнога статку ляжаць каля яе; бо із студні тае паілі стады. I вялікі камень быў на адтуліне студні.
3 I зьбіраліся туды ўсі стады, і адкочавалі камень з адтуліны студні, на свае месца.
4 I сказаў ім Якаў: «Браты мае! скуль вы?» I казалі яны: «З Гарану мы».
5 I сказаў ім: «Ці знаеце вы Лавана, сына Нагоравага?» Яны сказалі: «Знаем».
6 I сказаў ім: «Добра ён маецца?» Яны сказалі: «Добра; і вось, Рахеля, дачка ягоная, прыходзе з авечкамі».
7 I сказаў: «Вось, адылі, яшчэ шмат дня; не пара зьбіраць статак; напаіце авечкі, і пайдзіце, пасіце».
8 А яны сказалі: «Ня можам, пакуль не зьбяруцца ўсі стады, і не адкоцяць каменя з адтуліны студні; тады напоім авечкі».
9 Яшчэ ён гукаў ізь імі, як і Рахіль прышла з драбным статкам айца свайго, бо пастушка яна.
10 I было, як абачыў Якаў Рахіль, дачку Лаванову, брата маці свае, і статак Лаваноў, брата маці свае, то падышоў Якаў, адкаціў камень з адтуліны студні і напаіў стаду Лаванову, брата маці свае.
11 I пацалаваў Якаў Рахелю, і ўзьняў голас свой, і заплакаў.
12 I паведаў Якаў Рахелі, што ён свой айцу яе, і што ён сын Рэвечын. I яна пабегла, і паведала айцу свайму.
13 I было, як пачуў Лаван ведамкі празь Якава, сына сястры свае, і выбег яму на пярэймы, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго до дому свайго, і ён паведаў Лавану ўсі стацьці гэтыя.
14 I сказаў яму Лаван: «Вось ты косьць мая і цела мае». I жыў у яго цэлы месяц.
15 I сказаў Лаван Якаву: «Хоць ты сваяк мой, то ціж табе служыць імне дарма? Скажы імне, якая плата твая?»
16 I ў Лавана дзьве дачкі, імя вялікае: Лія; і імя малое: Рахіль.
17 А вочы Лііны былі кволыя, а Рахіль была харошага складу і харошага віду.
18 I палюбіў Якаў Рахіль, і сказаў: «Я буду служыць тэ сем год за Рахіль, дачку тваю малую».
19 I сказаў Лаван: «Валей аддаць імне яе за цябе, чымся аддаць за іншага чалавека; жыві з імною».
20 I служыў Якаў за Рахіль сем год; і былі яны ў ваччу ягоным як колькі дзён, бо ён любіў яе.
21 I сказаў Якаў Лавану: «Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я уйду да яе».
22 I зьбер Лаван усіх людзёў таго месца, і зрабіў чэсьць.
23 I было ўвечары, і ўзяў Лію, дачку сваю, і ўвёў яе да яго; і ўвыйшоў да яе.
24 I даў Лаван Зылпу, нявольніцу сваю, Ліі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.
25 I было нараніцы: і во, гэта Лія. I сказаў Лавану: «Што гэта ты ўчыніў імне? Ці не за Рахіль я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?»
26 I сказаў Лаван: «Ня робіцца так у нашым месцу, каб малодшую выдаваць перад старшай;
27 Споўні тыдзень гэты, і дана будзе табе таксама гэна, за службу, каторую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем год іншых».
28 I зрабіў Якаў так; і споўніў тыдзень гэты. I даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку.
29 I даў Лаван Рахілі, дачцэ сваёй, Валу, нявольніцу сваю, ёй за нявольніцу.
30 I ўвыйшоў таксама да Рахілі, і любіў, таксама Рахіль, болей за Лію; і служыў у яго яшчэ сем год іншых.
31 I бачыў СПАДАР, што ненавіджана Лія, і адчыніў дзетніцу ейную, а Рахіль бясплодная.
32 I зачала Лія, і нарадзіла сына, і назвала імя яго: Рувін; бо сказала яна: «Во бачыў СПАДАР маю гароту; бо цяпер будзе любіць мяне муж мой».
33 I зачала ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: «Бо пачуў СПАДАР, што ненавіджана я, і даў імне таксама гэтага». I назвала імя ягонае Сымон.
34 I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: «Гэтым разам прыстане муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў». Затым назвала імя ягонае: Леў.
35 I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: «Гэтым разам я буду хваліць СПАДАРА». Затым назвала імя ягонае: Юда. I перастала радзіць.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 29 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.