Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Ціта | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Паўла, нявольнік Божы й апостал Ісуса Хрыста, подле веры абраных Божых і супоўнага знацьця праўды, каторая подле набожнасьці,
2 У надзеі жыцьця вечнага, Каторае Бог, што ня можа маніць, абяцаў перад вякамі часу,
3 А ў сваім часе зьявіў Слова Свае ў вагалашэньню, каторае даверана імне подле расказаньня Спаса нашага Бога,
4 Ціту, праўдзіваму дзяцяці подле супольнае веры: ласка а супакой ад Бога Айца а Хрыста Ісуса, Спаса нашага.
5 Дзеля таго я пакінуў цябе ў Крыце, каб ты мог балей упарадкаваць, што засталося неўпарадкаванае, і прызначыў старшых у кажным месьце, як я расказаў табе:
6 Калі хто беззаганны, муж аднае жонкі, мае дзеці верныя, не вінаваныя ў бязулстве або ў непакоры.
7 Бо нагляднік мае быць беззаганны, як вернік Божы, не самадыйны, не гняўлівы, не адданы віну, ня бітун, не прагавіты на несправядлівыя прыбыткі,
8 Але гасьцінны, любячы дабро, разумны, справядлівы, сьвяты, уздзержлівы,
9 Каторы дзяржыцца вернага слова, як быў наўчаны, каб быў дуж захочаваць а навучаць здарова, пераконаваць праціўнікаў.
10 Бо ё шмат і непакорных, пустамлёнаў і ашуканцаў, асабліва з абразаньня,
11 Каторым надабе зачыніць рот, каторыя пераварачаюць цзлыя дамы, вучачы рэчаў дзеля нягоднага прыбытку, каторых ня надабе вучыць.
12 Адзін ізь іх, собскі прарока іхны, сказаў: «Крытанцы заўсёды манюкі, благія дзікія зьвяры, жарлівыя, ляныя».
13 Сьветчаньне гэта праўдзівае, затым гань іх стродка, каб яны былі здаровыя ў веры,
14 Не ўважалі на жыдоўскія байкі і расказаньні людзёў, што перакручуюць праўду.
15 Усе чыстае чыстым; а забрудзяненым а няверным нічога няма чыстага, але розум і сумленьне іхнае забрудзяненыя.
16 Яны вызнаюць, што знаюць Бога, але ўчынкамі выпіраюцца, будучы гідкія а непаслухменыя а няздольныя да ніякага добрага ўчынку.

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ціта, 1 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.