Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Гэта кніга родаў Адамовых: у дзень, як Бог стварыў чалавека, подле падобнасьці Божае ўчыніў яго.
2 Мужчыну й жонку стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя: людзіна, у дзень стварэньня іх.
3 I Адам жыў сто трыццаць год, і нарадзіў на падобнасьць сваю і подле абраза свайго, і назваў імя ягонае: Сыф.
4 I былі дні Адамовы, па нараджэньню ягоным Сыфа, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі.
5 I былі ўсі дні Адамовы, каторыя жыў, дзевяцьсот трыццаць год; і ён памер.
6 I жыў Сыф сто пяць год і нарадзіў Еноса.
7 I жыў Сыф, па ягоным нараджэньню Еноса, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі.
8 I былі ўсі дні Сыфавы дзевяцьсот двананцаць год; і ён памер.
9 I жыў Енос дзевяцьдзясят год, і нарадзіў Каінана.
10 I жыў Енос, па нараджэньню ягоным Каінана, асьмісот пятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі.
11 I былі ўсі дні Еносавы дзевяцьсот пяць год; і ён памер.
12 I жыў Каінан семдзясят год, і нарадзіў Магалал’эля.
13I жыў Каінан, па ягоным нараджэньню Магалал’эля, асьмісот сорак год, і радзіў сыноў і дачкі.
14 I былі ўсі дні Каінановы дзевяцьсот дзесяць год; і ён памер.
15 I жыў Магалал’эль шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Ярэда.
16 І жыў Магалал’эль, па ягоным нараджэньню Ярэда, асьмісот трыццаць год, і радзіў сыноў і дачкі.
17 I былі ўсі дні Магалал’эля асьмісот дзевяцьдзясят пяць год; і ён памер.
18 I жыў Ярэд сто шасьцьдзясят два гады, і нарадзіў Гэноха.
19 I жыў Ярэд, па нараджэньню ягоным Гэноха, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі.
20 I былі ўсі дні Ярэдавы дзевяцьсот шасьцьдзясят два гады; і памер.
21 I жыў Гэнох шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Мафусала.
22 I хадзіў Гэнох із Богам, па нараджэньню Мафусала, трыста год, і радзіў сыноў і дачкі.
23 I былі ўсі дні Гэнохавы трыста шасьцьдзясят пяць год.
24 I хадзіў Гэнох із Богам; і ня было яго болей, бо ўзяў яго Бог.
25 I жыў Мафусал сто асьмідзясят сем год, і нарадзіў Ламеха.
26 I жыў Мафусал, па нараджэньню ягоным Ламеха, сямсот асьмідзясят два гады, і радзіў сыноў і дачкі.
27 I былі ўсі дні Мафусалавы дзевяцьсот шасьцьдзясят дзевяць год; і ён памер.
28 I жыў Ламех сто асьмідзясят два гады, і нарадзіў сына.
29 I назваў імя ягонае: Ной, кажучы: «Гэты пацеша нас ад работы нашае і ад атугі рук нашых ад зямлі, каторую пракляў СПАДАР.
30 I жыў Ламех, па нараджэньню ягоным Ноя, пяцьсот дзевяцьдзясят пяць год, і радзіў сыноў і дачкі.
31 I былі ўсі дні Ламехавы сямсот семдзясят сем год; і ён памер.
32 I было Ною пяцьсот год, і нарадзіў Сэма, Хама а Яфэта.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 5 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.