Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I была ўся тая зямля аднае мовы і адных словаў.
2 I было, як яны падарожжавалі з усходу, яны знайшлі раўніну ў зямлі Шэнар і асяліліся там.
3 I сказалі адзін аднаму: «Дайце наробім цэглы і чыста выпалім». I мелі цэглу замест каменьня, а земляную смалу замест вапны.
4 I сказалі яны: «Дайце выбудуйма сабе места а вежу, а верх ягоны ў нябёсах; і ўчыніма сабе імя, каб не расьцярушыцца па віду ўсяе зямлі».
5 I зышоў СПАДАР паглядзець гэнага места а вежы, што будавалі сынове людзкія.
6 I сказаў СПАДАР: «Вось, адзін люд і адна ў вусіх мова; і вось што пачалі яны рабіць, і ня ўзьдзержацца яны ад усёга, што маняцца рабіць.
7 Дайце зыйдзіма й памяшайма там мову іхную так, каб адзін не разумеў мовы другога».
8 I расьцярушыў іх СПАДАР адтуль па відзе ўсяе зямлі, і яны перасталі будаваць тое места.
9 За тым названа імя ягонае Бабілён, бо там памяшаў СПАДАР мову ўсяе зямлі, і стуль расьцярушыў іх СПАДАР па ўсім відзе зямлі.
10 Вось роды Сэмавы: Сэму было сто год, і нарадзіў Арпаксада за два гады па патопе.
11 I жыў Сэм, па нараджэньню Арпаксада, пяцьсот год, і радзіў сыноў і дачкі.
12 I Арпаксад жыў трыццаць пяць год, і нарадзіў Шалага.
13 I жыў Арпаксад, па нараджэньню Шалага, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.
14 I Шалаг жыў трыццаць год, і нарадзіў Эвера.
15 I жыў Шалаг, па нараджэньню Эвера, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.
16 I жыў Эвер трыццаць чатыры гады, і нарадзіў Фалека.
17 I жыў Эвер, па нараджэньню Фалека, чатырыста трыццаць год і радзіў сыноў і дачкі.
18 I жыў Фалек трыццаць год, і нарадзіў Рэу.
19 I жыў Фалек, па нараджэньню Рэу, дзьвесьце дзевяць год, і радзіў сыноў і дачкі.
20 I жыў Рэу трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруґа.
21 I жыў Рэу, па нараджэньню Сэруґа, дзьвесьце сем год, і радзіў сыноў і дачкі.
22 I жыў Сэруґ трыццаць год, і нарадзіў Нагора.
23 I жыў Сэруґ, па нараджэньню Нагора, дзьвесьце год, і нарадзіў сыноў і дачкі.
24 I жыў Нагор дваццаць дзевяць год, і нарадзіў Фару.
25 I жыў Нагор, па нараджэньню Фары, сто дзевятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі.
26 I жыў Фара семдзясят год, і нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана.
27 I гэта роды Фаравы: Фара нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана. І Гаран нарадзіў Лота.
28 I памер Гаран пры відзе Фары, айца свайго, у зямлі нараджэньня свайго, ув Уру Хальдэйскім.
29 I паняў Абрам а Нагор сабе жонкі: імя жонкі Абрамовае Сорай; імя жонкі Нагоравае Мілка, дачка Гаранова, айца Мілчынага а айца Ісчынага.
30 А Сорай была няплодная, ня было ў яе дзецяняці.
31 І ўзяў Фара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Гарановага, унука свайго, і Сорай нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і вышлі яны зь імі з Ура Хальдэйскага, каб ісьці да зямлі Канаанскае; і дайшлі да Гарану, і аселі там.
32 I было дзён жыцьця Фары дзьвесьце пяць год, і памер Фара ў Гаране.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 11 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.