Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было, што па сьмерці Масея, слугі СПАДАРОВАГА, сказаў СПАДАР Ігошуі Нунянку, служцу Масеяваму, кажучы:
2 «Масей, слуга Мой, мертвы; дык устань, перайдзі Ёрдан гэты, ты а ўвесь люд гэты, да зямлі, каторую Я даю ім, сыном Ізраелявым.
3 Кажнае месца, на каторае ступе ступа ног вашых, Я вам даў яго, як Я сказаў Масею:
4 Ад пустыні й Лібану гэтага аж да ракі вялікае, ракі Еўфрату, усю зямлю Гэцічаў; і аж да вялікага мора на захад сонца будуць граніцы вашы.
5 Ніхто ня ўстое перад табою ўсі дні жыцьця твайго; як Я быў із Масеям, так буду і з табою; не адступлюся ад цябе і не пакіну Цябе.
6 Будзь дужы а адважны, бо ты люду гэтаму перадасі на спадак гэтую зямлю, каторую Я прысягаў айцом іхным даць ім.
7 Толькі будзь дужы а вельмі адважны, каб рупіцца паўніць подле ўсёга Права, каторае расказаў табе Масей, слуга Мой; не адхікайся ад яго ані направа, ані налева, каб мець дасьпех у вусім, куды ты пойдзеш.
8 Хай не аддаляецца кніга Права гэтая ад вуснаў тваіх; і разважай над ёй удзень і ночы, каб захаваць і рабіць усе, што ў ёй напісана, бо тады пашчасьце табе ў дарогах тваіх, і тады будзеш мець дасьпех.
9 Ці не расказаў Я табе: будзь дужы а адважны, ня бойся а не лякайся, бо з табою СПАДАР, Бог твой, усюдых, куды пойдзеш».
10 I расказаў Ігошуа нагляднікам люду, кажучы:
11 «Прайдзіце ўнутры табару й раскажыце люду, кажучы: “Прыгатуйце сабе ежы, бо ўжо за тры дні вы пярэйдзеце Ёрдан гэты, каб прыйсьці ўзяць у дзяржаньне зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам на спадак”».
12 А плямені Рувінаваму, Ґадоваму а палавіцы плямені Манасавага сказаў Ігошуа, кажучы:
13 «Помні слова, што расказаў вам Масей, слуга СПАДАРОЎ, кажучы: “СПАДАР, Бог ваш, супакоіў вас і даў вам зямлю гэтую”.
14 Жонкі вашыя, дзецяняты вашыя і статак вашы няхай прабываюць у зямлі, каторую даў вам Масей за Ёрданом; а вы перайдзіце ўзброіўшыся перад братамі сваімі, усі дужасілы, і памажыце ім,
15 Пакуль не супакое СПАДАР братоў вашых, як і вас, і апануюць і яны зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець ім. Тады зьверніцеся да спадку вашага й дзяржыце зямлю, каторую Масей, слуга СПАДАРОЎ, даў вам за Ёрданом на ўсход сон-ца».
16 I адказалі яны Ігошуу, кажучы: «Усе, што ты расказаў нам, зробім, і куды пашлеш нас, пойдзем.
17 Подле ўсяго як слухалі мы Масея, так будзем слухаць і цябе; адно хай будзе СПАДАР, Бог твой, з табою, як Ён быў з Масеям.
18 Кажны, хто спрацівіцца вуснам тваім і не паслухае словаў тваіх у вусім, што ты раскажаш яму, памрэць. Адно будзь дужы а адважны!»

Кніга Егошуі Нунянка, 1 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.