Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 34 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I вышла Дына, дачка Лііна, каторую яна нарадзіла Якаву, паглядзець на дачкі зямлі.
2 I абачыў яе Сыхем, сын Гамора Гэвейца, князя зямлі тае, і ўзяў яе, і ляжаў ізь ёю, і паніжыў яе.
3 I прыліпла душа ягоная да Дыны, дачкі Якававае, і ён пакахаў дзяўчыну, і мовіў да сэрца дзяўчыне.
4 I сказаў Сыхем Гамору, айцу свайму, кажучы: «Вазьмі імне дзяцё гэтае за жонку».
5 I Якаў пачуў, што забрудзяніў Дыну, дачку ягоную; сынове ж ягоныя былі із стадаю на полю, дык маўчаў Якаў, пакуль ня прышлі яны.
6 I вышаў Гамор, ацец Сыхемаў, да Якава памужаваць ізь ім.
7 I сынове Якававы прышлі з поля і, пачуўшы, зьнемарасьціліся мужы, і гневала іх вельмі, бо нягоднасьць зрабіў ён у Ізраелю, ляжаўшы з дачкою Якававай; а гэтак ня робіцца.
8 I гукаў Гамор ізь імі, кажучы: «Сыхем, сын мой, узгаліўся душою да дачкі вашае: дайце, калі ласка, яе яму за жонку.
9 Пабірайцеся з намі: дачкі вашыя аддавайце нам, а нашыя дачкі бярыце сабе.
10 I з намі жывіце; і зямля гэтая будзе перад вамі, жывіце й таргуйце ў ёй, і дзяржыце яе».
11 I сказаў Сыхем айцу ейнаму а братом ейным: «Калі б імне знайсьці ласку ў вачох вашых, і што скажаце імне, я дам.
12 Павялічча зь мяне вельмі вена а дары; і я дам, як вы скажаце імне: толькі аддайце імне дзеўку за жонку».
13 I адказалі сынове Якававы Сыхэму а Гамору, айцу ягонаму, зрадліва, і гукалі так, бо ён зганбіў Дыну, сястру іхную;
14 I сказалі ім: «Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашу чалавеку, у каторага неабрэзанасьць, бо сорам гэта нам.
15 Толькі з тым мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб абрэзаўся ў вас кажны мужчына.
16 I будзем даваць дачкі нашыя вам, а дачкі вашыя браць сабе, і будзем жыць із вамі, і будзем адзін люд.
17 А калі не паслухаеце нас, дык мы возьмем дачку нашу і адыйдзем».
18 I зьлюб былі словы іхныя ў ваччу Гамора а ўваччу Сыхема, сына Гаморавага.
19 I не адвалакаў тый маладзён зрабіць гэта, бо ён жадаў дачкі Якававае. А яго паважалі над усіх у доме айца ягонага.
20 I прышоў Гамор а Сыхем, сын ягоны, да брамы места свайго, і гукалі жыхарам места свайго, кажучы:
21 «Гэтыя людзі — міравыя яны з намі; і няхай яны жывуць у зямлі й таргуюць у ёй; зямля ж вось даволі прасторвая перад імі. Дачкі іхныя возьмем сабе за жонкі, а нашыя дачкі дамо ім.
22 Толькі пры тым згаджаюцца гэтыя людзі жыць із намі, быць адным людам, каб у вас абрэзаны быў кажны мужчынскага стану, як яны абрэзаны.
23 Іхныя чароды, і іхная маемасьць, і ўся жывёла іхная, ці ня нашы яны? Адно згодзімся зь імі, і будуць жыць із намі».
24 I паслухалі Гамора а Сыхема, сына ягонага, усі выходзячыя з брамы места ягонага; і абрэзаны былі кажны мужчынскага стану, кажны выходзячы з брамы места ягонага.
25 I было на трэйці дзень, як яны былі хворыя, і ўзялі два сыны Якававы, Сымон а Леў, браты Дыніны, кажны свой меч, і напалі на места з пэўнасьцяй, і забілі кажнага мужчыну;
26 I Гамора а Сыхема, сына ягонага, забілі мячом, і ўзялі Дыну з дому Сыхемавага й вышлі.
27 Сынове Якававы прышлі да забітых і разглабалі места за тое, што паганбіў сястру іхнаю.
28 I драбны статак, і буйны статак іхныя, і што ў месьце, і што ў полю яны ўзялі.
29 I ўсе багацьце іхнае, і ўсе малыя дзеці іхныя, і жанкі іхныя ўзялі ў палон, і разглабалі ўсе, што было ў доме.
30 I сказаў Якаў да Сымона а да Лева: «Вы зьнемарасьцілі мяне, зрабіўшы мяне непахнючым жыхарам гэтае зямлі, Канаанянам а Ферэзэям; а ў мяне людзі нячысьленыя; і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і буду зьнішчаны я й мой дом».
31 I яны сказалі: «А ціж як із блудніцаю можна рабіць ізь сястрою нашаю?».

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 34 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.