Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сказаў СПАДАР Абраму: «Ідзі сабе ізь зямлі свае, ад радні свае і з дому айца свайго да зямлі, каторую я пакажу табе.
2 I Я ўчыню цябе народам вялікім, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя твае, і будзеш ты дабраславенства.
3 I дабраслаўлю дабраславячых цябе, а ўлегцымаючых цябе пракліну; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі».
4 I пайшоў Абрам, як казаў яму СПАДАР, і зь ім пайшоў Лот.
5 I Абраму было семдзясят пяць год, як вышаў з Гарану. I ўзяў Абрам Сорай, жонку сваю, і Лота, братаніча свайго, усю маемасьць, каторую яны прыдбалі, і ўсякую душу, каторую яны прыдбалі ў Гаране; і вышлі йсьці да зямлі Канаанскае; і прышлі да зямлі Канаанскае.
6 I прайшоў Абрам па зямлі аж да месца Сыхема, аж да дубровы Морэ. I Канааняне тады ў зямлі.
7 I зьявіўся СПАДАР Абраму, і сказаў яму: «Насеньню твайму аддам Я зямлю гэту». I збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, КАТОРЫ зьявіўся яму.
8 I падаўся ён стуль да гары, наўсход ад Бэт-Элю; і расьпяў будан свой так, што ад яго Бэт-Эль быў на захад, а Гай на ўсход; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, і пагукаў у імя СПАДАРОВА.
9 I падаўся Абрам далей і йшоў, кіруючыся на паўдня.
10 I была галадоў у зямлі. I зышоў Абрам да Ягіпту, пажыць там, бо вялікая галадоў у зямлі.
11 I было, як ён бліжыўся, каб прысьці да Ягіпту, і сказаў Сорай, жонцы сваёй: «Вось жа, я ведаю, што ты жонка пазорная.
12 I станецца, як Ягіпцяне пабачаць цябе, і скажуць: “Гэга жонка ягоная”, і заб’юць мяне, а табе дадуць жыць.
13 Скажы, калі ласка, што ты імне сястра, каб імне добра было дзеля цябе, і каб жыва была душа мая перазь цябе».
14 I сталася, як увыйшоў Абрам у Ягіпет, і пабачылі Ягіпцяне жонку, што яна вельмі пазорная;
15 Абачылі яе й княжаты Фараонавы, і пахвалілі яе Фараону, і ўзята была тая жонка да дому Фараонавага.
16 I Абраму было добра дзеля яе; і быў у яго драбны й буйны статак, і аслы, і слугі, і нявольніцы, і асьліцы і вярблюды.
17 I выцяў СПАДАР Фараона вялікімі вытнямі, і дом ягоны, за Сорай, жонку Абрамову.
18 I гукнуў Фараон Абрама, і сказаў: «Што гэта ты імне зрабіў? чаму не сказаў імне, што яна жонка твая.
19 Чаму ты сказаў: “Сястра мая яна?” I я ўзяў яе сабе за жонку. I цяпер во жонка твая: вазьмі яе й пайдзі».
20 I загадаў празь яго Фараон людзём, і выслалі яго, і жонку ягоную, і ўсе, што ў яго было.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 12 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.