Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю.
2 А зямля была бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў.
3 І сказаў Бог: «Станься сьвятліня». I сталася сьвятліня.
4 I бачыў Бог тую сьвятліню, што добрая, і адлучыў Бог тую сьвятліню ад тае цемні.
5 I назваў Бог сьвятліню днём, а цемнь назваў ночай. I быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
6 I сказаў Бог: «Станься прасьцяг сярод водаў і дзялі воды ад водаў».
7 I ўчыніў Бог прасьцяг, і адлучыў воды, што пад прасьцягам, ад водаў, што над прасьцягам. I сталася так.
8 I назваў Бог прасьцяг нябёсамі. I быў вечар, і была раніца: дзень другі.
9 I сказаў Бог: «Няхай зьбяруцца воды з пад нябёсаў у вадно месца, і няхай зьявіцца сухазем». I сталася так.
10 I назваў Бог сухазем зямлёю, а збор водаў назваў морамі. I бачыў Бог, што добра.
11 I сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля траву, зяленіва сеючае семя, пладовае дзерва, што даець плод подле роду свайго, у каторым семя ягонае ў ім на зямлі». I сталася так.
12 I выдала зямля траву, зяленіва, семя сеючае подле роду свайго, і дзерва, што даець плод, у каторым семя яго подле роду яго. I бачыў Бог, што добра.
13 I быў вечар, і была раніца: дзень трэйці.
14 І сказаў Бог: «Станьцеся сьветлы на прасьцязе нябёс, дзеля адрозьненьня дня ад ночы, і будуць на знакі а на поры а на дні а на гады.
15 I будуць яны сьветламі на прасьцязе нябёс сьвяціць на зямлі». I сталася так.
16 I ўчыніў Бог тыя два сьветлы вялікія: сьветла вялікае, радзіць дзень, і сьветла малое, радзіць ноч, і гвезды.
17 I пастанавіў іх Бог на прасьцязе нябёс, сьвяціць на зямлю,
18 I радзіць дзень і ноч, і адлучаць сьвятліню ад цемні. I бачыў Бог, што добра.
19 I быў вечар, і была раніца: дзень чацьверты.
20 I сказаў Бог: «Няхай выдадуць воды паўзуны, істу дыхаючую; і птуства няхай лётае над зямлёю скрозь прасьцяг нябёс».
21 I стварыў Бог дзіўствы вялікія і ўсялякую поўзаючую істу дыхаючую, каторыя выдалі воды, подле роду іх, і ўсялякае птуства крылатае подле роду ягонага. I бачыў Бог, што добра.
22 I дабраславіў іх Бог, кажучы: «Пладзіцеся а множчася а напаўняйце воды ў морах, і птуства няхай множыцца на зямлі».
23 I быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
24 I сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля дыхаючую істу подле роду ейнага, статак а паўзуны а жывёлу земную подле роду ейнага». I сталася так.
25 I ўчыніў Бог жывёлу земную подле роду ейнага, і статак подле роду ягонага, і ўсякага паўзуна зямлі подле роду ягонага. I бачыў Бог, што добра.
26 I сказаў Бог: «Учыніма чалавека на абраз наш, подле падобнасьці нашае; і няхай пануе над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і статкам, і ўсёй зямлёю, і ўсякім паўзуном, што поўзае па зямлі».
27 I стварыў Бог чалавека на абраз Свой, на абраз Божы стварыў яго; мужчыну й жонку стварыў іх.
28 I дабраславіў іх Бог, і сказаў ім: «Пладзіцеся а множчася а напаўняйце зямлю, і паддайце яе сабе, і пануйце над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і ўсялякім жывучым, што поўзае па зямлі».
29 I сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усялякую траву, што выдаець ізь сябе насеньне, якая ё на відзе ўсяе зямлі, і ўсялякае дзерва, у каторым ё плод дзерва, што сее насеньне; гэта будзе вам на емя.
30 А ўсёй жывёле земнай, і ўсёй птушцы нябёснай, і ўсяму, што поўзае па зямлі, у каторым дыханьне жывое, даў Я ўсе зяленіва траўнае на жыр». I сталася так.
31 I бачыў Бог усе, што ўчыніў, і вось, добра вельмі ё. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.