Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда.
2 Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!
3 Буду радавацца і весяліцца ў Табе, буду выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!
4 Калі ворагі мае павернуць назад, яны спатыкнуцца і загінуць перад абліччам Тваім.
5 Бо Ты правёў суд мой і [разгледзеў] справу маю, Ты сеў на пасадзе, праведны Судзьдзя.
6 Ты ўтаймаваў народы, Ты зьнішчыў бязбожніка, імя іхняе сьцёр на вякі вечныя.
7 Вораг спустошаны, канец яго назаўсёды. І гарады [ягоныя] Ты зруйнаваў, памяць пра іх зьнішчана.
8 А ГОСПАД сядзіць [на пасадзе] на вякі; Ён паставіў пасад Свой дзеля суду,
9 і Ён будзе судзіць сусьвет паводле праведнасьці і змагацца з народамі паводле справядлівасьці.
10 І будзе ГОСПАД умацаваным замкам для ўцісьнёнага, умацаваным замкам у час трывогі.
11 І будуць спадзявацца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, ГОСПАДЗЕ!
12 Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя!
13 Бо Ён шукае [тых, што пралілі] кроў, памятае пра іх, Ён не забыўся пра крык уцісканых.
14 Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, што ненавідзяць мяне, — Ты, Які падыймаеш мяне ад брамы сьмерці,
15 каб я абвяшчаў усю хвалу Тваю ў брамах дачкі Сыёну і радаваўся ў збаўленьні Тваім.
16 Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі; у сетку, якую схавалі, патрапіла нага іхняя.
17 ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях)
18 Зыйдуць бязбожнікі ў пекла, усе пагане, якія забыліся пра Бога.
19 Бо не назаўсёды забыты будзе бедны, надзея прыгнечаных ня згіне навекі.
20 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ня дай чалавеку мець перавагу; пагане будуць суджаныя перад абліччам Тваім!
21 Напусьці жах на іх, ГОСПАДЗЕ, каб пазналі пагане, што яны – людзі! (Сэлях)
22 Чаму стаіш здалёк, ГОСПАДЗЕ, хаваешся ў часе трывогі?
23 Бязбожнік у пыхлівасьці сваёй перасьледуе ўбогага; няхай будзе ён схоплены ў зламыснасьці, якую надумаў.
24 Бо хваліцца бязбожнік у пажаданьнях душы сваёй, і дабраслаўляе хціўца, і грэбуе ГОСПАДАМ.
25 Бязбожнік у ганарыстасьці гневу свайго не шукае [Бога]. “Няма Бога!” — усе думкі ў яго.
26 Шляхі ягоныя пасьпяховыя ва ўсякі час; суды Твае высока аддалёныя ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх [грэбліва] дзьмухае ён.
27 Ён гаворыць у сэрцы сваім: “Я не пахіснуся, з пакаленьня ў пакаленьне ліха ня будзе [ў мяне]”.
28 Вусны ягоныя поўныя праклёнаў, ашуканства і здрады; пад языком у яго — ліхота і злачынства.
29 Ён сядзіць у засадзе на загуменьнях, у таемным месцы забівае нявіннага; вочы ягоныя сочаць за нешчасьлівым,
30 ён пільнуе ў засадзе, быццам леў у схове сваім; пільнуе, каб схапіць убогага; хапае ўбогага, уцягваючы яго ў сваю сетку;
31 ён згінаецца, туліцца [да зямлі], і ад моцы ягонае гіне шмат нешчасьлівых.
32 Ён кажа ў сэрцы сваім: “Бог забыўся, схаваў аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!”
33 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся пра ўцісканых!
34 Чаму бязбожнік пагарджае Богам, кажучы ў сэрцы сваім: “Ты ня будзеш шукаць [гэтага]”?
35 Але Ты бачыш, Ты глядзіш на ліхоту і гора, каб даць [аднагароду] рукою Сваёю. Табе пакідае [свой лёс] нешчасьлівы; Ты быў дапамогай сіраце.
36 Зламай рамяно бязбожніку і ліхотніку, шукай беззаконьне ягонае, каб больш яго было нельга знайсьці.
37 ГОСПАД — Валадар на вякі вечныя; пагане счэзнуць з зямлі Ягонай.
38 Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,
39 каб даць суд сіраце і пакрыўджанаму, каб больш не палохаў іх чалавек на зямлі!

Псальмы, псалом 9

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.