Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, прыхілі вуха на маленьне маё, паводле праўды Тваёй адкажы мне, паводле праведнасьці Тваёй.
2 І не ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня будзе праведны перад абліччам Тваім ніхто з жывых.
3 Бо перасьледуе вораг душу маю, скрышыў да зямлі жыцьцё маё, змусіў жыць мяне ў месцы цёмным, быццам тых, што памерлі даўно.
4 І зьнямогся ў-ва мне дух мой, замерла ў нутры маім сэрца маё.
5 Я ўзгадваю дні старадаўныя, разважаю пра ўсе дзеяньні Твае, пра ўчынкі рук Тваіх думаю.
6 Выцягваю рукі мае да Цябе; душа мая [прагне] Цябе, як зямля бязводная. (Сэлях)
7 Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.
8 Дай мне раніцаю чуць міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.
9 Ратуй мяне ад ворагаў маіх, ГОСПАДЗЕ, у Цябе я хаваюся.
10 Навучы мяне рабіць тое, што даспадобы Табе, бо Ты — Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне да зямлі роўнай.
11 ГОСПАДЗЕ, дзеля імя Твайго ажыві мяне! У праведнасьці Тваёй вывядзі з уціску душу маю!
12 І ў міласэрнасьці Тваёй вынішчы ворагаў маіх, і зьнішчы ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я — слуга Твой!

Псальмы, псалом 142

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.