Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальм Давіда. Пра міласэрнасьць і суд буду сьпяваць, Цябе, ГОСПАДЗЕ, буду выслаўляць.
2 Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго.
3 Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне.
4 Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць.
5 Таго, хто ачарняючы, ачарняе таемна бліжняга свайго, я вынішчу; вочы пыхлівыя і сэрца надзьмутае ня буду зносіць.
6 Вочы мае на верных зямлі, каб жылі пры мне. Той, хто ходзіць па шляху беззаганнасьці, будзе служыць мне.
7 Ня будзе ў доме маім жыць той, хто здраду кнуе; той, хто гаворыць хлусьліва, ня будзе стаяць перад вачыма маімі.
8 Раніцаю буду вынішчаць усіх бязбожнікаў зямлі, каб у горадзе ГОСПАДАВЫМ зьнішчыць усіх злачынцаў.

Псальмы, псалом 100

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.