Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.
2 ГОСПАД зьявіў збаўленьне Сваё, перад вачыма народаў адкрыў праведнасьць Сваю.
3 Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.
4 Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Цешцеся, і радуйцеся, і выслаўляйце!
5 Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем!
6 На трубах і гукам рогу усклікайце перад абліччам Валадара ГОСПАДА!
7 Няхай мора гудзе і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім!
8 Няхай пляскаюць у далоні рэкі, і горы радуюцца разам [з імі]
9 перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць паводле праведнасьці і народы — паводле справядлівасьці.

Псальмы, псалом 97

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.