Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, узьнімаю я душу маю.
2 Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай мне быць асаромленым, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі.
3 Бо ўсе, што на Цябе спадзяюцца ня будуць асаромленыя. Будуць асаромлены тыя, што адступаюцца без прычыны.
4 ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім.
5 Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.
6 Узгадай пра літасьць Тваю, ГОСПАДЗЕ, і пра міласэрнасьць Тваю, бо яны — ад вякоў.
7 Пра грахі маладосьці маёй і пра правіны мае ня ўзгадвай. Паводле міласэрнасьці Тваёй Ты ўзгадай пра мяне, дзеля добрасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ!
8 ГОСПАД добры і справядлівы, таму Ён будзе навучаць [Свайму] шляху грэшнікаў.
9 Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму.
10 Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя.
11 Дзеля імя Твайго, ГОСПАДЗЕ, даруй мне беззаконьне маё, бо надта яно вялікае!
12 Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму.
13 Душа ягоная будзе жыць ў добрым, і насеньне ягонае зямлю ў спадчыну возьме.
14 Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.
15 Вочы мае заўсёды [глядзяць] на ГОСПАДА, бо Ён выцягне з сеткі ногі мае.
16 Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я самотны і прыгнечаны.
17 Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх!
18 Глянь на пакуты мае і нядолю маю, і даруй мне ўсе грахі мае!
19 Глянь на ворагаў маіх, бо шмат іх і нянавісьцю злачыннаю яны ненавідзяць мяне.
20 Захавай душу маю і выратуй мяне, каб ня быў я асаромлены, бо я ў Табе маю надзею.
21 Беззаганнасьць і праведнасьць няхай захаваюць мяне, бо я на Цябе спадзяюся.
22 Божа, выбаў Ізраіля ад усіх трывогаў ягоных!

Псальмы, псалом 24

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.