Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.
2 Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.
3 Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,
4 хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)
5 [Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.
6 Бог пасярод яго, дык не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца.
7 Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.
8 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш – Бог Якуба. (Сэлях)
9 Хадзеце, пабачце дзеі ГОСПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,
10 Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды рассякае, калясьніцы паліць у агні.
11 “Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!”
12 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)

Псальмы, псалом 45

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.