Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах, на актаву. Псальм Давіда.
2 ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!
3 Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я нядужы; аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, бо спалоханыя косткі мае,
4 і душа мая вельмі спалоханая. О, ГОСПАДЗЕ, дакуль?
5 Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!
6 Бо ў сьмерці няма памяці пра Цябе, і ў пекле хто будзе славіць Цябе?
7 Я замарыўся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязамі паліваю пасьцель маю.
8 Ад тугі высахла вока маё, састарэлася дзеля ўсіх, хто ўціскае мяне.
9 Адступіцеся ад мяне, ўсе злачынцы, бо ГОСПАД пачуў голас плачу майго.
10 ГОСПАД пачуў маленьне маё, ГОСПАД прыняў малітву маю.
11 Няхай будуць асаромленыя ворагі мае і моцна спалоханыя, няхай павернуцца назад і імгненна будуць асаромленыя.

Псальмы, псалом 6

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.