Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Староста — выбра́най пані і дзецям яе, якіх я люблю ў праўдзе, і ня я адзін, але і ўсе, што пазна́лі праўду,
2 дзеля праўды, якая застаецца ў нас і будзе з намі на вякі.
3 Няхай будзе з вамі ласка, міласэрнасьць, супакой ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любові!
4 Я вельмі ўзрадаваўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх тых, якія ходзяць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.
5 І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пі́шучы табе, але тое, якое маем ад пачатку, — каб мы любілі адзін аднаго.
6 І гэта ёсьць любоў, каб мы хадзілі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта ёсьць прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім вы хадзілі.
7 Бо шмат падманшчыкаў увайшло ў гэты сьвет, якія не прызнаю́ць Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе. Гэткі ёсьць падманшчык і антыхрыст.
8 Глядзіце за сабою, каб нам не згубі́ць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.
9 Кожны, хто адступаецца і не застаецца ў навуцы Хрыстовай, ня ма́е Бога; а хто застаецца ў навуцы Хрыстовай, той ма́е і Айца, і Сына.
10 Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, таго не прыймайце ў дом і радавацца яму не кажыце,
11 бо хто кажа радавацца яму, той супольнічае ў злых учынках ягоных.
12 Шмат ма́ю пісаць да вас, але не хачу на паперы і атра́мантам, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая споўнілася.
13 Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбра́нае. Амэн.

Другое паўсюднае пасланьне Апостала Яна, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.