Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Навучаньне Асафа. Чаму Ты, Божа, нас назаўсёды адкінуў? Чаму ўзгарэўся Твой гнеў на авечкі чарады Тваёй?
2 Узгадай пра грамаду Тваю, якую Ты здаўна набыў, якую бароніш, як кій спадчыны Сваёй, гару Сыён, на якой Ты жывеш!
3 Зьвярні стопы Твае да таго, што загінула назаўсёды, усё панішчыў вораг у сьвятыні.
4 Рыкаюць ненавісьнікі Твае пасярод [намёту] спатканьня Твайго; паставілі на знак [гэтага] знакаў сваіх.
5 Яны падобны да тых, што падымаюць ў гушчары лясным сякеру,
6 і цяпер усе разьбяныя рэчы ў [сьвятыні] бярдышамі і молатамі крышаць.
7 Яны пусьцілі з агнём сьвятыню Тваю, [кінуўшы] на зямлю, апаганілі сялібу іменьня Твайго.
8 Сказалі ў сэрцы сваім: “Усё зруйнуем дазваньня!”; папалілі ўсе [месцы] спатканьня з Богам на зямлі.
9 Знакаў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто б ведаў, як доўга гэта будзе.
10 Як доўга, Божа, будзе зьневажаць прыгнятальнік? Ці заўсёды вораг будзе пагарджаць імем Тваім?
11 Чаму Ты стрымліваеш руку Тваю і правіцу Тваю? Вым яе з-за пазухі Тваёй і ўдар!
12 Бог ёсьць Валадар мой заўсёды, Які збаўленьне дае на зямлі.
13 Ты моцай Тваёй разьдзяліў мора, скрышыў галовы цмокаў у водах.
14 Ты раструшчыў галаву левіятану, аддаў яго на ежу народу, што жыве ў пустыні.
15 Ты расьсёк крыніцу і ручай, Ты высушыў рэкі магутныя.
16 Твой ёсьць дзень, і Твая ёсьць ноч; Ты ўмацаваў сьвятло і сонца.
17 Ты назначыў усе межы зямлі; лета і зіму — Ты іх уфармаваў.
18 Памятай пра гэта: вораг зьневажае ГОСПАДА, і народ бязглузды пагарджае імем Тваім!
19 Не аддавай хеўры [гэтай] душу турка Твайго; не забудзь назаўсёды грамаду прыгнечаных Тваіх.
20 Узглянь на запавет Твой, бо цёмныя месцы зямлі напоўненыя сялібамі гвалту.
21 Няхай не вяртаецца ўцісьнёны асаромленым, няхай бедныя і прыгнечаныя хваляць імя Тваё!
22 Паўстань, Божа! Змагайся ў справе Тваёй! Узгадай, што бязглузды ганьбіць Цябе кожны дзень.
23 Не забудзь голас ненавісьнікаў Тваіх, гармідар тых, якія паўстаюць супраць Цябе, што ўсьцяж узьнімаецца!

Псальмы, псалом 73

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.