Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам анёлаў* буду выслаўляць Цябе.
2 Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.
3 У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю.
4 Будуць славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх.
5 І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДАВЫ, бо вялікая слава ГОСПАДА.
6 Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк.
7 Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.
8 ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!

Псальмы, псалом 137

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.