Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля!
2 Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае!
3 Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.
4 Бо вялікі ГОСПАД і годны [ўсялякай] хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў!
5 Бо ўсе богі народаў — ідалы, а ГОСПАД нябёсы стварыў.
6 Годнасьць і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — у сьвятыні Ягонай.
7 Аддайце ГОСПАДУ, плямёны народаў, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!
8 Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, нясіце дары і ідзіце ў панадворкі Ягоныя.
9 Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні; дрыжыце перад абліччам Яго, усе землі!
10 Скажыце народам: “ГОСПАД валадарыць! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І будзе судзіць Ён народы паводле справядлівасьці”.
11 Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім.
12 Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя,
13 перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй.

Псальмы, псалом 95

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.