Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, — дванаццаці каленам, што ў расьцярушаньні: радавацца!
2 Вялікай радасьцю лічы́це, браты мае́, калі трапляеце ў розныя спакусы,
3 ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць.
4 А цярплівасьць няхай ма́е дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.
5 Калі ж у каго з вас не хапа́е мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.
6 Але няхай просіць з вераю, ані не сумняваючыся, бо той, хто сумняецца, падобны да хваляваньня марскога, якое вецер уздымае і ганяе.
7 Дык няхай не мяркуе гэтакі чалавек, што нешта атрымае ад Госпада.
8 Двудушны чалавек няцьвёрды на ўсіх шляхах сваіх.
9 Няхай жа хва́ліцца паніжаны брат сваёй высокасьцю,
10 а багаты — сваім паніжэньнем, бо праміне, як кветка на траве.
11 Бо ўзыходзіць сонца са сьпёкаю і су́шыць траву, і кветка яе па́дае, і хараство аблічча яе зьнікае; гэтак і багаты на шляхах сваіх счэзьне.
12 Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто лю́біць Яго.
13 Спакуша́ны, ніхто няхай ня кажа: «Бог мяне спакушае», бо Бог не спакушаецца злом, і Сам нікога не спакушае.
14 А кожны спакушаецца, захоплены і прываблены ўласным пажаданьнем;
15 пасьля пажаданьне, зачаўшы, нараджае грэх, а грэх, як яго давесьці да канца, спараджае сьмерць.
16 Не падманвайцеся, браты мае́ ўлюбёныя:
17 усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні́, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.
18 Захацеўшы, Ён спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам стварэньняў Ягоных.
19 Так што, браты мае́ ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,
20 бо гнеў чалавека ня чы́ніць праведнасьці Божае.
21 Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць ду́шы вашыя.
22 Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе.
23 Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае аблічча сваё, [якое ма́е ад] нараджэньня, у люстэрку;
24 бо ён паглядзеў на сябе, і адыйшоў, і адразу забыўся, які ён.
25 А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.
26 Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугля́е язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная.
27 Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.

Паўсюднае пасланьне Апостала Якуба, 1 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.