Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне].
2 Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк.
3 Сьцежку маю і ляжаньне маё Ты спазнаў, і ўсе шляхі мае Табе вядомыя.
4 Бо няма яшчэ словаў на языку маім, а Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усё.
5 Ззаду і сьпераду Ты абняў мяне і паклаў на мяне руку Тваю.
6 Надзвычай дзівоснае веданьне, перавышае мяне, не магу яго сьцяміць!
7 Куды мне ісьці ад Духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцячы?
8 Калі б я ўзыйшоў на неба, Ты там; калі б паслаў сабе [ложак] ў пекле, — вось, [і там] Ты!
9 Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня, калі б пасяліўся на канцы мора,
10 там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая.
11 Калі б я сказаў: “Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне”,
12 дык і цемра ня будзе цёмнай для Цябе, і ноч заясьнее, як дзень; цемра, як сьвятло.
13 Бо Ты ўтварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.
14 Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае добра.
15 Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі.
16 Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.
17 Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх!
18 Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою.
19 Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне.
20 Яны гавораць супраць Цябе зламыснае; дарэмна робяць сябе ворагамі Тваімі.
21 Ці ж ня мушу я ненавідзець тых, што ненавідзяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, і брыдзіцца тымі, што супраць Цябе паўстаюць?
22 Нянавісьцю поўнай я іх ненавіджу, яны сталіся ворагамі для мяне.
23 Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае!
24 І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.

Псальмы, псалом 138

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.