Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!
2 Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ у велічы сьвятасьці!
3 Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.
4 Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.
5 Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія,
6 і прымушае іх скакаць, быццам цяляты, Лібан і Сірыён, як маладых буйвалаў.
7 Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню.
8 Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш.
9 Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: Слава!
10 Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, навекі!
11 ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.

Псальмы, псалом 28

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.