Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Альлелюя! Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў зграмаджэньні багабойных!
2 Весяліся, Ізраілю, ў Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым!
3 Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!
4 Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.
5 Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх.
6 Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй,
7 каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,
8 каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі,
9 каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!

Псальмы, псалом 149

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.