Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: псальм Давіда,
2 калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэбы.
3 Зьлітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасьці Тваёй, і праз вялікую літасьць Тваю даруй правіны мае!
4 Абмый мяне ўсяго ад беззаконьня майго і ачысьці мяне ад грэху майго.
5 Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой заўсёды перада мною.
6 Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.
7 Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая.
8 Вось, Табе даспадобы праўда ў нутры, дык дай мне пазнаць мудрасьць у сэрцы маім.
9 Акрапі мяне ізопам, каб я ачысьціўся; абмый мяне, каб я стаўся бялейшым за сьнег.
10 Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.
11 Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і даруй мне ўсе беззаконьні мае.
12 Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.
13 Не адкінь Ты мяне ад аблічча Твайго і Духа сьвятога Твайго не забірай у мяне!
14 Вярні мне радасьць збаўленьня Твайго, і духам шляхетным падтрымай мяне,
15 і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе.
16 Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра справядлівасьць Тваю.
17 Адчыні, Госпадзе, вусны мае, і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу Тваю.
18 Бо Ты не жадаеш ахвяраў, хоць бы я іх даў, і цэласпаленьні не даспадобы Табе.
19 Ахвяра для Бога — скрышаны дух; сэрцам скрышаным і зламаным Ты, Божа, не пагарджаеш!
20 Рабі добрае Сыёну паводле ласкі Тваёй, збудуй муры Ерусаліму.
21 Тады будуць Табе даспадобы ахвяры праведнасьці, цэласпаленьні і ахвяры дасканалыя; тады быкоў узьнясуць на ахвярнік Твой.

Псальмы, псалом 50

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.