Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Навучаньне сыноў Караха.
2 Як лань прагне вады з ручая, так душа мая, Божа, прагне Цябе!
3 Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі ж я прыйду і ўбачу Божае аблічча?
4 Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі цэлы дзень: “Дзе Бог твой?”
5 Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў грамадзе шматлюднай, вядучы яе ў дом Божы з голасам радасьці і падзякі мноства сьвяточнага.
6 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго.
7 Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскае, з гор Гермону, з гары Міцар Цябе ўспамінаю.
8 Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.
9 Удзень ГОСПАД зьявіць міласэрнасьць Сваю, а ўначы сьпеў Ягоны будзе са мною, малітва да Бога жыцьця майго.
10 Да Бога кажу я: “Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?”
11 Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне цэлы дзень: “Дзе Бог твой?”
12 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!

Псальмы, псалом 41

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.