Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Я веру, дык гавару: “Я моцна прыгнечаны”.
2 Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: “Усе людзі хлусяць!”
3 Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?
4 Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.
5 Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным.
6 Каштоўная ў вачах ГОСПАДА сьмерць багабойных Ягоных.
7 О ГОСПАДЗЕ! Я ж слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.
8 Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.
9 Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным,
10 у панадворках дому ГОСПАДАВАГА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!

Псальмы, псалом 115

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.