Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І паклікаў ГОСПАД Майсея, і сказаў яму з Намёту Спатканьня:
2 «Гавары да сыноў Ізраіля ды кажы ім: Калі хто з вас захоча скласьці ахвяру з хатняе жывёлы, няхай складае (ахвяру) з валоў або жывёл драбнейшых.
3 Калі ён захоча скласьці ахвяру цэлапальную з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,
4 і паложыць руку на галаву ахвяры, каб была прынята як перамаленьне за яго.
5 Потым заб’е цяля перад ГОСПАДАМ, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнiк, якi стаiць перад уваходам у Намёт Спатканьня;
6 а пасьля здыме ён скуру з ахвяры цэласпаленьня і пасячэ ахвяру на часткі.
7 Сыны ж Аарона, сьвятары, прынясуць агонь на ахвярнiк і паложаць дровы на агні.
8 Потым сыны Аарона, сьвятары, паложаць часткі разам з галавой і тлушчам на дровах, што ляжаць на агні на ахвярнiку.
9 А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, i спаліць сьвятар усё гэта на ахвярнiку; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.
10 Калі вось хто хоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з дробнае жывёлы, з авечак або козаў, няхай возьме самца без заганы,
11 і заб’е яго перад ГОСПАДАМ на паўночным баку ахвярнiка, а сыны Аарона, сьвятары, пакропяць крывёй яго ахвярнiк наўкола.
12 І расьсячэ яго на часткі, а сьвятар паложыць іх разам з галавой і тлушчам на дровы, што ляжаць на агні на ахвярнiку,
13 а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярнiку і спаліць; гэта цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ.
14 А калі хто захоча скласьці ў ахвяру ГОСПАДУ птушку на цэласпаленьне, няхай ахвяруе турка або маладога галуба.
15 І сьвятар прынясе яго на ахвярнiк, зломіць яму галаву і спаліць на ахвярнiку, а кроў яго выцісьне на сьцяну ахвярнiка;
16 і возьме валяк з пер’ем, і выкіне каля ахвярнiку на ўсходнім баку, дзе попел;
17 i надломіць яго паміж крыльляў, не аддзяляючы іх, i спаліць іх сьвятар на ахвярнiку, на дровах, што ляжаць на агні; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.

Кніга Лявіт, 1 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.