Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Сьпеў. Псальм сыноў Караха. Кіраўніку хору: на лад сумны, суцішаны. Навучаньне Гемана Эзрахі.
2 ГОСПАДЗЕ, Божа збаўленьня майго! Удзень я крычу, і ўначы я перад Табою!
3 Няхай прыйдзе перад аблічча Тваё малітва мая; прыхілі вуха Тваё да галашэньня майго.
4 Бо перасычана ліхоцьцем душа мая, і жыцьцё маё дакранаецца да пекла.
5 Я залічаны да тых, што зыходзяць у магілу; я стаўся, як чалавек, які сілы ня мае.
6 Сярод памёршых, свабодны, падобны да забітых, што ляжаць у магіле, якіх Ты ўжо не ўзгадваеш, і адсечаны яны ад рукі Тваёй.
7 Ты кінуў мяне ў яму найглыбейшую, у месца цёмнае, у глыбіню.
8 Націснула на мяне ярасьць Твая, і ўсімі хвалямі Тваімі прыціснуў Ты мяне. (Сэлях)
9 Ты аддаліў ад мяне знаёмых маіх, Ты зрабіў мяне агідным для іх; я зьвязаны і выйсьці не магу.
10 Самлела вока маё ад пакутаў; кожны дзень я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ, і выцягваю да Цябе рукі мае.
11 Ці Ты зробіш цуд для памёршых? Ці нябожчыкі паўстануць і будуць славіць Цябе? (Сэлях)
12 Ці будзе абвешчана ў магіле міласэрнасьць Твая, і вернасьць Твая — у [месцы] загубы?
13 Ці ў цемры даведаюцца пра цуды Твае, і пра справядлівасьць Тваю — у зямлі забыцьця?
14 Але я галашу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, і раніцаю малітва мая сустракае Цябе.
15 Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, Ты пакінуў душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?
16 З маленства я прыгнечаны і паміраю; пераносячы жахі Твае, я зьнямогся.
17 Нада мною прайшоў жар [гневу] Твайго, пагрозы Твае вынішчаюць мяне,
18 атачаюць мяне, як вада, кожны дзень, абступаюць мяне разам.
19 Ты аддаліў ад мяне тых, што любяць [мяне], і бліжніх, знаёмыя мае — у цемры.

Псальмы, псалом 87

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.