Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Малітва Давіда. Пачуй, ГОСПАДЗЕ, справядлівасьць [маю], зваж на галашэньне маё, прыхілі вуха да малітвы маёй з вуснаў нефальшывых!
2 Ад аблічча Твайго няхай выйдзе прысуд мой; вочы Твае бачаць, што справядліва.
3 Ты выспрабаваў сэрца маё, уначы адведаў і ачысьціў мяне, і не знайшоў нічога; думкі ліхія ня выйшлі з вуснаў маіх.
4 У справах чалавечых паводле слова вуснаў Тваіх я высьцерагаўся сьцежкаў гвалту,
5 крокі мае трымаліся каляінаў Тваіх, стопы мае не хісталіся.
6 Да Цябе я гукаю, бо Ты, Божа, адкажаш мне. Прыхілі вуха Тваё да мяне, пачуй словы мае!
7 Зьяві міласэрнасьць Тваю, Збаўца тых, якія да правіцы Тваёй уцякаюць ад тых, што паўсталі [на іх].
8 Захавай мяне, як зрэнку вока, у цяню крылаў Тваіх схавай Ты мяне
9 ад бязбожнікаў, якія руйнуюць мяне, ад ворагаў душы маёй, якія атачылі мяне.
10 Тлушчам сваім яны закрылі сябе, вуснамі сваімі яны пыхліва гавораць.
11 На кожным кроку цяпер яны нас абступаюць; вочы свае скіравалі, каб нас кінуць на зямлю.
12 Яны падобныя да ільва, які прагне здабычы, і да львяняці, якое ў засадзе ляжыць.
13 Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Выйдзі супраць аблічча ягонага, павалі Ты яго! Мячом Тваім выратуй душу маю ад бязбожніка,
14 ад сьмяротных [людзей] — Тваёй рукой, ГОСПАДЗЕ, ад сьмяротных [людзей] веку гэтага. Частка іхняя – ў гэтым жыцьці, і чэрава іхняе Ты са скарбніцы Тваёй напаўняеш, яны насычаюць сыноў сваіх, і лішак свой пакідаюць дзецям сваім.
15 А я ў праведнасьці ўбачу аблічча Тваё, абудзіўшыся, насычуся вобразам Тваім.

Псальмы, псалом 16

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.