Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Божа помсты, ГОСПАДЗЕ, Божа помсты, зазьзяй!
2 Узьніміся, Судзьдзя зямлі, аднагародзь пыхліўцам за тое, што зрабілі яны!
3 Дакуль бязбожнікі, ГОСПАДЗЕ, дакуль бязбожнікі будуць радавацца?
4 [Дакуль] будуць плявузгаць, гаварыць дзёрзка, прамаўляць усе злачынцы.
5 Яны крышаць народ Твой, ГОСПАДЗЕ, прыціскаюць спадчыну Тваю.
6 Удоваў і прыхадняў мардуюць і сіротаў забіваюць,
7 і кажуць: “Ня ўбачыць гэтага ГОСПАД, і не даведаецца Бог Якубавы!”
8 Зразумейце, бязглуздыя з народу! І калі, бязглуздыя, паразумнееце?
9 Ці ж Той, Які вуха стварыў, не пачуе? Ці ж Той, Які вока ўфармаваў, ня ўбачыць?
10 Ці ж Той, Які навучае народы, ня будзе караць, Той, Які вучыць чалавека ведам?
11 ГОСПАД ведае думкі чалавечыя, што яны — марнасьць.
12 Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго закону Твайму,
13 каб быў ён у супакоі ў дні ліхія, пакуль выкапаны будзе дол для бязбожніка.
14 Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне.
15 Бо зьвернецца суд да справядлівасьці, і пойдуць за ім усе правыя сэрцам.
16 Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?
17 Калі б ГОСПАД ня быў успамогай мне, хутка душа мая пасялілася б у [месцы] маўчаньня.
18 Калі я сказаў: “Хістаецца нага мая!”, міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, ўмацавала мяне.
19 Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.
20 Ці ж можа таварышаваць з Табою пасад загубы, які чыніць ліхоцьце супраць пастановы [Тваёй]?
21 Яны зьбіраюцца супраць душы праведніка і кроў нявінную асуджаюць.
22 Але ГОСПАД стаўся умацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.
23 І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.

Псальмы, псалом 93

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.