Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда,
2 калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: “Ці ж гэта не Давід схаваўся у нас?
3 Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!
4 Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх!
5 Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях)
6 Вось, Бог – дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю.
7 Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх!
8 Тады ахвотна буду ахвяроўваць Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, бо Ты – добры!
9 Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на [загубу] ворагаў маіх глядзелі вочы мае.

Псальмы, псалом 53

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.