Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: псальм Давіда.
2 Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага!
3 Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!
4 Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца.
5 Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго, і споўніць усе намеры твае,
6 каб мы ўзрадаваліся ў збаўленьні Тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!
7 Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.
8 Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.
9 Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста.
10 Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!

Псальмы, псалом 19

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.