Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалёма, сына свайго.
2 ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!
3 Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: “Няма для яго збаўленьня ў Бога” (Сэлях).
4 Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты – слава мая і Ты падыймаеш галаву маю.
5 Голасам маім клікаў я да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятое. (Сэлях).
6 Я лёг і заснуў; і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.
7 Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.
8 Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.
9 У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях).

Псальмы, псалом 3

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.