Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда.
2 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!
3 З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты заснаваў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу.
4 Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,
5 я думаю: “Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго?
6 Ня шмат Ты паменшыў яго перад анёламі*, і славай і веліччу ўкаранаваў Ты яго,
7 і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму:
8 авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,
9 птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі.
10 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Псальмы, псалом 8

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.