Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.
2 Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!
3 Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.
4 Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя.
5 Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях)
6 Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.
7 Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!
8 Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.
9 Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.
10 Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.

Псальмы, псалом 46

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.