Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальм Асафа. Бог багоў, ГОСПАД прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.
2 З Сыёну, вяршыні прыгажосьці, зазьзяў Бог.
3 Прыйдзе Бог наш і ня будзе маўчаць, перад абліччам Ягоным агонь палючы, навакол Яго – бура вялізарная.
4 Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:
5 “Зьбярыце да Мяне багабойных Маіх, якія заключылі запавет са Мною пры ахвяры!”
6 І будуць тады нябёсы апавядаць справядлівасьць Ягоную, бо Сам Бог [ёсьць] Судзьдзя. (Сэлях)
7 Слухай, народзе Мой, і Я буду гаварыць. Ізраілю, Я буду сьведчыць супраць цябе. Бог, твой Бог, — гэта Я!
8 Не за ахвяры твае буду вінаваціць цябе: цэласпаленьні твае перада Мною заўсёды!
9 Не вазьму Я быкоў з дому твайго, ані казлоў з абораў тваіх,
10 бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па горах.
11 Я ведаю ўсе птушкі ў гарах, і зьвяры палявыя перада Мною.
12 Калі б Я згаладаўся, табе б Я не сказаў, бо Мой сусьвет і што напаўняе яго.
13 Ці ж Я ем мяса валоў і п’ю кроў казлоў?
14 Ахвяруй падзяку Богу, і споўні перад Найвышэйшым абяцаньні твае.
15 І кліч Мяне ў дзень трывогі, Я выратую цябе, і будзеш ушаноўваць Мяне.
16 А да бязбожніка сказаў Бог: “Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх,
17 і ненавідзіш настаўленьне, і словы Мае за сябе кідаеш?
18 Калі бачыш злодзея, маеш упадабаньне ў ім, і з чужаложнікамі частка твая.
19 Вусны свае расчыняеш на злое, і язык твой кнуе падступнае.
20 Ты сядзіш і супраць брата твайго гаворыш, абмаўляеш сына маці тваёй.
21 Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю [твае справы] перад вачыма тваімі”.
22 Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.
23 Хто ахвяруе падзяку, той ушаноўвае Мяне, і хто парадкуе шлях свой, таму Я пакажу збаўленьне Божае.

Псальмы, псалом 49

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.