Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Сыноў Караха. Навучаньне. Песьня вясельная.
2 Сэрца маё пераліваецца словамі добрымі. Я выказваю твор мой пра валадара. Язык мой, як пёрка спраўнага пісара.
3 Ты прыгажэйшы за ўсіх сыноў чалавечых, ласка ліецца з вуснаў тваіх! Таму дабраславіў цябе Бог на вякі.
4 Падперажы, волаце, паясьніцу мячом тваім, славай тваёю і веліччу тваёю!
5 І ў велічы тваёй мей посьпех, сядзь [пераможна] са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца твая няхай навучыць цябе страху [Божаму].
6 Стрэлы твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў валадара.
7 Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.
8 Ты палюбіў праведнасьць і зьненавідзеў бязбожнасьць. Дзеля гэтага памазаў цябе Бог, Бог твой, алеем радасьці больш за таварышаў тваіх.
9 Усё адзеньне Тваё — [быццам] міра, альвас і касья; у палацы з косьці слановае [граньне] на струнах вяселіць цябе.
10 Дочкі валадароў сярод шанаваных тваіх; сужонка валадара стаіць праваруч цябе ў шчырым золаце з Афіру.
11 “Слухай, дачка, і ўзглянь, і прыхілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькі твайго.
12 І калі валадар прыгажосьці тваёй зажадае, ты схіліся перад ім, бо ён – пан твой.
13 I дачка Тыру з дарам [прыйдзе] перад аблічча тваё, панізяцца багатыя народу.
14 Уся аздоба дачкі валадара ўнутры, золатам апраўлены шаты яе.
15 У вопратках рознакаляровых вядуць яе да валадара; дзяўчыны [ідуць] за ёю, сяброўкі ейныя ідуць да цябе.
16 Іх вядуць у радасьці і весялосьці, і ўваходзяць яны ў палац валадара.
17 Замест бацькоў тваіх будуць сыны твае; іх паставіш князямі па ўсёй зямлі.
18 Я зраблю памятным імя тваё з пакаленьня ў пакаленьне; таму народы будуць славіць цябе на вякі вечныя.

Псальмы, псалом 44

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.