Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Сьпеў. Псальм Давіда.
2 Ўмацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй!
3 Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!
4 Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў,
5 бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.
6 Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!
7 Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!
8 Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: “Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем, і даліну Сукот разьмераю.
9 Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй, Юда — заканадаўца Мой!
10 Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над [зямлёй] Філістынскай радасна гукаць буду!
11 Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?
12 Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?
13 Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.
14 З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.

Псальмы, псалом 107

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.