Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Малітва Давіда. Прыхілі, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё, адкажы мне, бо я — бедны і прыгнечаны.
2 Захавай душу маю, бо я багабойны. Збаў Ты, Божа, слугу Твайго, які на Цябе спадзяецца.
3 Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо я клічу да Цябе ўвесь дзень.
4 Узрадуй душу слугі Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, я душу маю ўзьнімаю.
5 Бо Ты, Госпадзе, — добры і літасьцівы, і вельмі міласэрны для ўсіх, што Цябе клічуць.
6 Прыхілі вуха, ГОСПАДЗЕ, на малітву маю і выслухай голас маленьня майго!
7 У дзень тугі маёй я клічу Цябе, бо Ты адкажаш мне.
8 Няма між багамі падобнага да Цябе, Госпадзе, і няма такіх чынаў, як Твае.
9 Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і паклоняцца прад абліччам Тваім, Госпадзе, і будуць ушаноўваць імя Тваё.
10 Бо Ты — вялікі і робіш цуды, Ты — Бог, толькі Ты адзін.
11 Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; з’яднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго.
12 Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.
13 Бо міласэрнасьць Твая нада мною вялікая, і Ты выратаваў душу маю з глыбіні пекла.
14 Божа, пыхлівы паўстаў супраць мяне, і грамада моцных шукае душу маю, і на Цябе не зважаюць яны.
15 Але Ты, Госпадзе, — Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду.
16 Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною; дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служкі Тваёй!
17 Учыні Ты для мяне знак добрасьці Тваёй, і ўгледзяць гэта тыя, што ненавідзяць мяне, і будуць асаромленыя, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, мне дапамог і пацешыў мяне.

Псальмы, псалом 85

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.